• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Дзень Волі ў Беларусі: калектыўная памяць у кантэксце расійскай вайны супраць Украіны

    21 сакавіка, 2022

    24 сакавіка a 18 гадзіне па Мінску (17:00 па Вільні і Кіеву, 16:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўны вебінар з сінхронным перакладам на тэму Дня Волі.

    Мадэратарка:

    Алена Карасцялёва, прафесарка міжнароднай палітыкі. Дырэктарка Цэнтра глабальнай Еўропы.

    Спікеры:

    Таццяна Шчытцова, прадстаўніца Офіса Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы;

    Прафесар Дэвід Марплз, ганаровы прафесар гісторыі Альбертскага ўніверсітэта;

    Вольга Онух, дацэнтка палітыкі Манчэстэрскага ўніверсітэта;

    Алена Гапава, прафесарка кафедры сацыялогіі Універсітэта Заходняга Мічыгана;

    Вераніка Лапуцка, навуковая супрацоўніца ў «Eurasian States in Transition Research Center».

    Падчас вэбінара абмяркуюць значэнне Дня Волі для беларускай ідэнтычнасці і калектыўнай памяці:

    • Як можа выглядаць сёлетні Дзень Волі ў Беларусі і як трансфармуецца яго значэнне ва ўмовах вайны Расіі супраць Украіны?
    • Якія ўяўленні пра незалежнасць і суверэнітэт краіны ёсць у калектыўнай памяці і грамадскіх меркаваннях беларусаў?
    • Наколькі трывалыя гэтыя ідэі і як яны могуць дапамагчы захаваць незалежнасць Беларусі ў такі складаны час?

    Гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца падчас экспертнай дыскусіі, арганізаванай сумесна Даследчым цэнтрам Офіса Святланы Ціханоўскай і Оксфардскай абсерваторыяй па Беларусі пры падтрымцы праекта GCRF COMPASS.

    Дыскусія адбудзецца ў aнлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца па спасылцы. Сінхронны пераклад на беларускую будзе даступны толькі ў Zoom.

    Глядзець на YouTube можна тут.

    Апошнія навіны