• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Валер Кавалеўскі – сілавікам: «Мы не прыхільнікі пагалоўнай люстрацыі і пераследу невінаватых»

    19 лютага, 2021

    Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі звярнуўся да супрацоўнікаў сілавых структур: «Цалкам распушчана чацвёртае ўпраўленне КДБ па абароне канстытуцыйнага ладу. Ідуць звальненні ў СК, ААЦ і нават ГУБАЗіК. Адбываецца актыўная зачыстка ўсіх цэнтральных апаратаў. А вакансіі ў сістэме запаўняюцца з цяжкасцю. У дэпартамент аховы МУС ужо бяруць людзей з адміністрацыйнымі правапарушэннямі, не звязанымі з парушэннямі ПДР. Раней такога не было ніколі.

    Вы ўжо зразумелі, што яго час скончыўся. Мы таксама гэта разумеем. І заклікаем станавіцца нашымі прыхільнікамі цяпер. Пішыце на [email protected] або ў тэлеграм-бот @osb_by_pol і далучайцеся да вашых калегаў, якія ўжо працуюць з намі і прыносяць карысць беларускаму народу».

    Апошнія навіны