• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Адукацыя ў Беларусі і адукацыйныя праекты для беларусаў у ЕС: перспектывы найбліжэйшай будучыні

    07 снежня, 2021

    У чацвер, 9 снежня, а 17:00 па Мінску (16:00 па Вільні і Кіеве, 15:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўны вэбінар з сінхронным перакладам на беларускую мову па тэме «Адукацыя ў Беларусі і адукацыйныя праекты для беларусаў у ЕС: перспектывы найбліжэйшай будучыні».

    Мадэратарка:

    • Алена Карасцялёва, прафесарка міжнароднай палітыкі; дырэктарка Глабальнага еўрапейскага цэнтра, Кенцкі ўніверсітэт

    Спікеры:

    • Таццяна Шчытцова, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі
    • Андрэй Ягораў, палітолаг; генеральны дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі
    • Берэнд дэ Гроат, кіраўнік аддзела супрацоўніцтва прадстаўніцтва ЕС, Еўрапейская служба знешніх сувязяў – Мінск.
    • Цімафей Малахоўскі, каардынатар праекта «Сумленнага ўніверсітэта» *Сумленных людзей

    Падчас вэбінару абмяркуюць:

    – Што робяць ЕС і ЗША для падтрымкі беларускіх студэнтаў, выкладчыкаў і вучоных?

    – Якім чынам павінна фармавацца супрацоўніцтва ў сферы адукацыі паміж Беларуссю і іншымі краінамі?

    – Ці варта дэмакратычным краінам супрацоўнічаць з беларускімі дзяржаўнымі ўніверсітэтамі?

    – Як павінны выглядаць праграмы падтрымкі беларускіх студэнтаў, настаўнікаў і даследчыкаў?

    Дыскусія адбудзецца ў анлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

    Апошнія навіны