• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Павіншуйце маці палітвязняў з Днём маці

    14 верасня, 2021

    Святлана Ціханоўская: «Да пачатку гэтага навучальнага года мы заклікалі дапамагчы сабраць дзяцей у школу, таму што яны засталіся без бацькоў – іх родных арыштавалі. Але многія бацькі таксама засталіся без сваіх дзяцей на волі. За кратамі тысячы сыноў і дачок, чые маці перажываюць і сумуюць па іх. Хутка Дзень маці – і ў нас ёсць нагода падтрымаць мамаў нашых герояў.

    Мы можам падтрымаць Жанну – маму палітвязня Арцёма Хвашчэўскага, якой 31-гадовы сын гаворыць на рэдкіх сустрэчах: «Мама, я вытрымаю. Галоўнае, ты не плач».

    Мы можам падтрымаць Вольгу –  маму палітзняволенага 21-гадовага Дзімы Гопты, які апынуўся за кратамі з разумовай адсталасцю лёгкай ступені.

    Мы можам падтрымаць Таццяну – маму палітвязня 28-гадовага Сашы Французава. Яна сышла са сваёй працы і стала адвакатам, каб часцей бачыць сына і абараняць яго ў «судзе».

    Мы можам падтрымаць ўсіх маці, жыццё якіх зараз складаецца з перадач у турму, лістоў і надзеі ўбачыцца са сваімі дзецьмі. Любы жэст падтрымкі важны, нават калі гэта букет кветак.

    Як дапамагчы?

    Прыміце ўдзел у акцыі фонду «Краіна для жыцця», аплаціце букет кветак на сайце фонду. Вы можаце абраць:

    Букет для мамы палітвязня.
    – Набор з двух букетаў (маме і жонцы палітвязня).
    – Набор з трох букетаў (маме, жонцы і дачцэ палітвязня).

    У сілах кожнага з нас падарыць гэтым моцным жанчынам хаця б невялікую часцінку цяпла, якога яны пазбаўленыя».

    Апошнія навіны