• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з Прэзідэнткай Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Маргарэтай Седэрфельд

    21 верасня, 2022

    На палях Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку Святлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з Прэзідэнткай Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Маргарэтай Седэрфельд.

    На сустрэчы Ціханоўская распавяла пра апошнія падзеі ў Беларусі і надала адмысловую ўвагу палітвязням і працягу парушэнняў правоў чалавека. У сваю чаргу, Седэрфельд распавяла, што нядаўна прызначыла спецыяльнага прадстаўніка па пытаннях палітвязняў – Кангрэсмена Стыва Коена (ЗША).

    Святлана Ціханоўская найбліжэйшым часам усталюе з ім кантакт, каб пытанні палітвязняў у Беларусі не пакідалі міжнародны парадак дня і каб палітвязні не сталі прадметам гандлю.

    Святлана Ціханоўская распавяла Прэзідэнтцы Парламенцкай Асамблеі АБСЕ пра нядаўняе рашэнне Рады Еўропы – стварыць кантактную групу з удзелам прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Маргарэта Седэрфельд адзначыла, што і АБСЕ, у тым ліку і Парламенцкая Асамблея, у межах свайго мандата можа рабіць больш для беларускага грамадства. Бакі пагадзіліся прадоўжыць кансультацыі, каб знайсці магчымыя спосабы супрацоўніцтва.

    Апошнія навіны