• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • З 2020 года Святлана Ціханоўская правяла каля 90 замежных візітаў, падчас якіх сустракалася з прэзідэнтамі, прэм’ерамі, каралямі

    03 студзеня, 2023

    Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі распавядае падрабязней пра тое, што хаваецца за публічным бокам гэтых візітаў.

    • Пра пералёты падчас візітаў.

    «Мы заўсёды лётаем эканом-класам, за рэдкімі выключэннямі. Калі Святлану запрашаюць, бывае, бок, які прымае, робіць жэст ветлівасці і кажа, што заплаціць за гатэль і рэйсы, маўляў, вы госця нашай краіны».

    • Пра званок Байдэна Ціханоўскай.

    «Памочніца Байдэна набрала Франака. І ў выніку яны са Святланай стэлефанаваліся, калі Байдэн быў у самалёце. Цікава, што ён пачаў званок са словаў: «Прывітанне! Гэта Джо Байдэн». Святлана спачатку адказала: «Добры дзень, Джо Байдэн». Потым перайшла на «містэр прэзідэнт», і далей была размова».

    • Пра тое, на чым грунтуюцца дыпламатычныя адносіны.

    «Згодны з Чэрчылем, які казаў, што няма такога канфлікту, які нельга было б вырашыць за 20 хвілінаў. Я бачыў, як Ціханоўская дамаўлялася і за 5 хвілінаў. Дыпламатычныя адносіны часта грунтуюцца не толькі на тваім уменні пераканаць, сказаць, што важна, але і на асабістых адносінах. Вось міністр замежных справаў, напрыклад, Эстоніі ці прэзідэнт Польшчы Дуда. Трэба яшчэ паглядзець, ці сустракаўся Дуда з кімсьці часцей, чым з Ціханоўскай, за апошнія два гады. Ну, можа, толькі з Зяленскім. Ён са Святланай бачыўся 8 разоў і меў 2 званкі. Гэта паказвае сімпатыю да народа, у тым ліку да Святланы Ціханоўскай асабіста».

    Як доўга доўжыцца падрыхтоўка да паездкі, ці сочаць спецслужбы РБ за Ціханоўскай, ці носяць ахоўнікі зброю, хто аплачвае пералёты і гатэлі, што зрабілі з печывам Байдэна – адказы на гэтыя і іншыя пытанні па спасылцы: https://news.zerkalo.io/economics/29412.html

    Апошнія навіны