• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская віншуе «Нашу Ніву» са 116-годдзем

    23 лістапада, 2022

    «Сёння дзень народзінаў ў аднаго з найстарэйшых беларускіх незалежных медыяў. З моманту свайго заснавання ў 1906 годзе «Наша Ніва» працуе, асвятляе праўду, выкрывае праблемы беларускага грамадства, паказвае на памылкі, дапамагае нам рухацца наперад, а галоўнае – лепш даведвацца адно аднаго і сваю краіну.

    Гэты дзень можна лічыць днём беларускай журналістыкі, і сёння я хачу сказаць дзякуй усім сумленным журналістам Беларусі за цяжкую, але такую важную працу, за адданасць праўдзе. Я хачу сказаць дзякуй галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы» Ягору Марціновічу, аўтару «Нашай гісторыі» Андрэю Скурко і іншым прадстаўнікам СМІ, якія сёння сядзяць у турме, за сумленную працу.

    Хачу сказаць дзякуй рэдакцыі «Нашай Нівы» і іншым незалежным беларускім медыям! Дзякуючы вам мы набліжаемся да свабоднай Беларусі».

    Апошнія навіны