• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская – пра гонар беларусаў

    20 кастрычніка, 2022

    «Марына Золатава і Людміла Чэкіна стварылі медыя, якое чыталі мільёны беларусаў – ледзьве не кожны другі жыхар Беларусі пачынаў свой дзень з чытання навінаў TUT.by. Сёння Марыну і Людмілу дадалі ў спіс «тэрарыстаў». Хто яшчэ ў гэтым спісе? Марыя Калеснікава, Максім Знак, Павел Латушка, Аляксандр Азараў, Антаніна Канавалава і яшчэ дзясяткі таленавітых, яркіх і смелых беларусаў. Сёння разам з імі ў спіс дадалі былога выкладчыка Цімафея Шкуратовіча, арганізатара турпаходаў Ігара Галушку, былога студэнта Канстанціна Рудніцкага, рэйкавага партызана Віталя Мельніка – гэта яму пасля затрымання прастрэлілі калені.

    Лукашэнка даўно падмяняе паняцці і хлусіць усяму свету. Ён кажа пра «мірнае неба», але сам штурхае Беларусь у вайну. Ён расказвае пра дабрабыт беларусаў, але сам стаў прычынай таго, як страшна растуць цэны, падаюць заробкі, зачыняюцца прыватныя школы і з'язджаюць з краіны кваліфікаваныя лекары.

    І ўся краіна ведае: калі такі рэжым аб'яўляе людзей «тэрарыстамі» – значыць, гэтыя людзі і ёсць гонар усяго беларускага народа».

    Апошнія навіны