• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з польскім кардыналам Казімежам Нычам

    05 кастрычніка, 2022

    Кардынал Казімеж Ныч з’яўляецца арцыбіскупам і адным з самых аўтарытэтных іерархаў у польскім касцёле.

    Ціханоўская падзякавала кардыналу за тое, што касцёл дазволіў беларусам у Польшчы маліцца па-беларуску, а таксама, што ён выдзеліў беларусам памяшканне ў Варшаве для збору гуманітарнай дапамогі. Там быў арганізаваны склад дапамогі ўцекачам з Украіны, дзе тысячы людзей ужо атрымалі дапамогу.

    На сустрэчы гаворка ішла пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, і ў прыватнасці, пра беларускіх каталікоў. Святлана Ціханоўская распавяла кардыналу, што каталікі і грэка-каталікі трапілі пад пераслед у тым ліку за актыўную грамадскую пазіцыю. Многія вернікі знаходзяцца за кратамі і не маюць доступу да святароў. 

    Таксама абмеркавалі:

    • сітуацыю з руйнаваннем польскіх каталіцкіх могілак у Беларусі. Ціханоўская адзначыла, што гэта варварства, якое нельга дапушчаць.
    • магчымасць правядзення арцыбіскупам адмысловай імшы для беларусаў Польшчы.

    Кардынал запэўніў Ціханоўскую, што беларускія вернікі, як праваслаўныя, так і каталіцкія, будуць мець падтрымку, у тым ліку ад царквы.

    Апошнія навіны