• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з украінскімі дэпутатамі

    03 лютага, 2022

    Сёння Святлана Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчу з прадстаўнікамі міжфракцыйнага аб'яднання Вярхоўнай рады Украіны «За дэмакратычную Беларусь». У яе ўваходзяць дэпутаты Арсеній Пушкарэнка (партыя «Слуга народа»), Сафія Федзіна («Еўрапейская Салідарнасць»), Кіра Рудык і Іна Соўсун («Голас»). Старшынём МФА з'яўляецца Аляксей Ганчарэнка («Еўрапейская Салідарнасць»).

    Ціханоўская павітала дэпутатаў «Дорогі друзі! Щиро вітаю!», падзякавала за падтрымку беларусаў і актыўную працу МФА па прасоўванні беларускага пытання. Яна таксама падкрэсліла важнасць таго, што ўкраінскія медыі не называюць Лукашэнку прэзідэнтам.

    Святлана Ціханоўская таксама агучыла пазіцыі па пагрозе ваеннага канфлікту, прапанавала далейшыя шляхі супрацоўніцтва і перадала просьбы беларускай дыяспары ва Украіне, з якой напярэдадні правяла спецыяльнае тэлефанаванне – у гадавіну гібелі Шышова, які быў забіты роўна паўгода таму.

    Падчас размовы Святлана Ціханоўская адзначыла, што важна:

    • не дазволіць рэжыму пасварыць Беларусь і Украіну. Беларусы лічаць украінцаў братэрскай нацыяй, падзяляюць агульную гісторыю. Ціханоўская падкрэсліла: любыя спробы пачаць канфлікт паміж краінамі асуджаныя, а незалежнасць Беларусі і Украіны не павінны нават ставіцца пад пытанне;
    • спыніць супрацоўніцтва паміж СБУ, МУС і Офісам Генпракурора Украіны і «праваахоўнымі» органамі Беларусі;
    • увесці для тых, хто быў вымушаны выехаць ва Украіну, статус часовай абароны, прадугледжаны Законам Украіны «Аб бежанцах і асобах, якія маюць патрэбу ў дадатковай або часовай абароне»;
    • часова выключыць адміністрацыйную адказнасць для тых, хто быў вымушаны перасякаць мяжу Украіны за межамі пунктаў пропуску – калі яны плануюць выехаць у іншую краіну;
    • пайсці насустрэчу ў пытанні апастыляў на дакументах, бо для многіх рэлакантаў небяспечна вяртацца ў Беларусь або звяртацца ў пасольства;
    • падтрымаць грамадскія арганізацыі і медыя, якія працягваюць працу ў выгнанні – ім патрэбная дапамога ў рэгістрацыі аб'яднанняў і юрыдычных асоб.

    Украінскія дэпутаты падкрэслілі: яны чакаюць, што Украіна далучыцца да санкцый ЕС. Яны таксама абмеркавалі з Ціханоўскай пытанне пра стварэнне групы падтрымкі Беларусі ў ПАРЕ. У абедзвюх рэзалюцыях ПАРЕ па Беларусі гаворыцца пра такую магчымасць, але дагэтуль не было зроблена крокаў. Яны прапанавалі ініцыяваць слуханне ці сустрэчу на тэму Беларусі падчас красавіцкай сесіі ПАРЕ і запрасіць туды Святлану Ціханоўскую.

    Таксама дэпутаты адзначылі: ва Украіне разумеюць, што Лукашэнка не прадстаўляе беларусаў, а рэжым не роўна Беларусь.

    Апошнія навіны