• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская наведае з афіцыйным візітам Аўстрыю і Італію

    26 красавіка, 2021

    На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская наведвае з афіцыйным візітам Аўстрыю (26-28 красавіка) і Італію (29-30 красавіка). У Вене на сустрэчах з канцлерам Себасцьянам Курцам плануецца абмеркаваць шляхі выхаду Беларусі з крызісу, а таксама магчымае пасярэдніцтва Аўстрыі ў арганізацыі дыялогу.

    Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэнецца з прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван Дэр Беленам. Таксама беларуская лідарка выступіць у дыпламатычнай акадэміі і сустрэнецца з лідарамі парламенцкіх фракцый. Запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі місій ЗША і Еўрасаюза ў АБСЕ.

    У Італіі Ціханоўская выступіць на пасяджэнні камітэта па замежных справах парламента Італіі, сустрэнецца з МЗС, лідарамі галоўных палітычных партый Італіі. Тэма – падтрымка беларускага грамадства і дапамога ў арганізацыі перамоў.

    29 красавіка Ціханоўская выступіць на Сядонскім форуме ў ЗША на тэму рэпрэсій у Беларусі і ролі ЗША ў вырашэнні крызісу.

    Апошнія навіны