• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 3 траўня

    04 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Harvard Advocates for Human Rights заклікае рэжым спыніць пераслед адвакатаў і неадкладна вызваліць Максіма Знака, Аляксандра Капшуля і Ігара Мінца – адвакатаў, асуджаных за прапаганду дэмакратыі.
    • Беларусы Быдгашча выйшлі на акцыю з беларускімі і ўкраінскімі сцягамі, каб нагадаць пра прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 траўня 1791 года.
    • З 1 студзеня 2021 года фонд BYSOL дапамог 346 сем'ям палітвязняў на суму 210 798 еўра. Грошы збіраліся ў якасці ахвяраванняў, частка сродкаў была прыцягнутая з дапамогай партнёраў, спонсараў і нават дабрачынных аўкцыёнаў. Часцей за ўсё выплаты ішлі на ежу, перадачы і лекі.
    • Беларусы Вільні выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.
    • У Адэлаідзе адбыўся дабрачынны канцэрт Stand with Ukraine, арганізаваны Асацыяцыяй Украінцаў у Паўднёвай Аўстраліі і Беларускім Культурным Таварыствам у Адэлаідзе. Былі сабраныя больш за A$70,000, якія будуць накіраваныя на гуманітарную дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу ва Украіне.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 3 траўня: Лукашэнка заявіў пра тое, што ідзе «біблейская бітва дабра і зла». Усё так, улічваючы, што ва Украіне адбываецца барацьба з «рускім светам».

    #інфармацыйныфронт

    • Кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі распавёў пра стан беларускай незалежнай журналістыкі.
    • У сакавіку Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыпыніла кантакты з афіцыйным Мінскам і цяпер будзе наладжваць адносіны з грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычнымі палітычнымі сіламі Беларусі. Валер Кавалеўскі расказаў, як гэта паўплывае на беларусаў і як адаб'ецца на перспектыве вырашэння палітычнага крызісу ў Беларусі.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны