• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Падтрымайце палітвязняў студэнтаў!

    11 лютага, 2021

    Святлана Ціханоўская: «Ціск на студэнтаў і выкладчыкаў не спыняецца з самага пачатку навучальнага года. Выкладчыкаў звальняюць, студэнтаў адлічваюць, кагосьці пасля гэтага забіраюць у войска. Многія месяцамі знаходзяцца за кратамі.

    А хто сядзіць? Самыя смелыя, самыя актыўныя, самыя ўстойлівыя.

    Сядзяць тыя, хто абаранялі студэнтаў – як Алана Гебрэмарыям. Яна ўсю восень дапамагала людзям, якіх спрабавалі адлічыць за жаданне жыць у свабоднай Беларусі. Яна не з'язджала з краіны, хоць разумела, што за ёй могуць прыйсці.

    Сядзяць тыя, хто займаліся з дзецьмі па добрай волі і вучылі іх маляваць – як Яна Арабейка. Яна дапамагала палітвязням і ўсім затрыманым, дапамагала валанцёрам і імкнулася падтрымаць кожнага беларуса.

    Сядзяць тыя, хто спрабавалі змяніць Беларусь да лепшага – як усе палітвязні.

    У нашых сілах дапамагчы ім: трэба падпісаць паручальніцтва і наблізіць магчымасць вызвалення студэнтаў як мінімум да суда.

    Што для гэтага патрабуецца?

    1. Выбраць палітвязня, за якога вы ручаецеся (можна за ўсіх адразу).
    2. Спампаваць і запоўніць узор.
    3. Адправіць поштай па ўказаным адрасе.

    Зрабіць гэта можна па спасылцы да 12 лютага ўключна».

    Апошнія навіны