• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 4 чэрвеня

    05 чэрвеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўбеларусаў

    • Макс Корж выпусціў трэк пра вайну ва Украіне пад назвай «Свой дом».
    • Беларускія добраахвотнікі з палка Каліноўскага атрымалі ўзнагароды ад ГУР Мінабароны Украіны.
    • Фонд BYSOL правёў прамежкавыя вынікі дапамогі ўкраінцам за 100 дзён вайны.
    • Беларусы Вялікабрытаніі перадалі палку Каліноўскага аўтамабіль (на фота).

    #непадпарадкаванне

    • Партызаны Касцюкоўкі правялі антываенны пікет.
    • Мінчукі Чыжоўкі падтрымалі палітвязня Вячаслава Малейчука, якому далі 22 гады калоніі за нібыта падрыхтоўку «тэракта» ў Чыжоўцы.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 3 чэрвеня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 4 чэрвеня: прадастаўленне Расіі тэрыторыі Беларусі для ўварвання ва Украіну прымусілі сур'ёзна ўсумніцца і ў самастойнасці Лукашэнкі, але прапагандысты спрабуюць даказваць адваротнае.

    #інфармацыйныфронт

    • Міжнародны Камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі працягвае збіраць інфармацыю пра катаванні ў Беларусі ў жніўні 2020 года. Камітэт сабраў храналогію падзеяў на аснове інтэрв'ю пацярпелых.
    • Выйшаў новы выпуск «Честной газеты»: у ім ёсць гісторыі палітвязняў і цытуюцца тыя лісты, якія дайшлі на волю, расказваецца пра прапаганду і перспектывы Расіі. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны