• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Як дапамагчы беларусам напярэдадні навагодніх святаў?

    28 снежня, 2021

    Павіншуйце палітвязняў з Новым годам

    Дашліце ліст зняволеным па палітычных прычынах, напішыце ім віншаванні, раскажыце што-небудзь пра сябе ці якія-небудзь добрыя навіны. Гэта можна зрабіць праз бот «Менскразам» @PismaNashimBot, які выдасць вам імя палітвязня і адрас. Там жа ёсць макеты навагодніх паштовак, якія можна раздрукаваць і адправіць людзям у няволі.

    Таксама інфармацыю пра палітвязняў, іх імёны і адрасы вы можаце знайсці на сайтах politzek.me, dissidentby.com і на сайце «Вясны» spring96.org. Адправіць ліст можна праз сервісы «Письма в клеточку», письмо.бел або праз «Майстэрню паштовак» ад валанцёраў «Вясны». Яны перапішуць ваш ліст ад рукі і адправяць чалавеку.

    Падтрымайце «Вольныя паштоўкі»

    Вы можаце падтрымаць праект «Вольныя паштоўкі» і абмяняць данат на паштоўку ці мерч з малюнкам палітвязняў. Атрыманыя сродкі перадаюцца ініцыятыве «Письма в клеточку», якая дапамагае адпраўляць лісты ў турмы.

    Падтрымайце дзяцей палітвязняў

    У вашых сілах дапамагчы дзецям, якія разлучаныя са сваімі мамамі ці татамі, і зрабіць для іх свята крышачку лепшым. Зрабіць гэта можна тут:

    – Фонд BYSOL.
    – Збор ад дыяспар Беларусі.
    – Фонд «Краіна для жыцця».

    А яшчэ беларусы праводзяць конкурс навагодніх елак, у якім можа прыняць удзел любы ахвочы. Дасылайце ў бот @xmas_tree_by_bot фотаздымак вашай навагодняй ёлкі да 4 студзеня, каб прыняць удзел у конкурсе. Усе падрабязнасці тут.

    Далучайцеся!

    Апошнія навіны