• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Прадстаўнік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі падвёў вынікі сустрэчаў дэмсілаў ва Украіне

    28 сакавіка, 2022

    – У Вярхоўнай Радзе: абмеркавалі ў т.л. магчымасць уступлення войскаў рэжыму ў вайну і смеласць беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну.

    – З беларусамі Кіева: яны вырашылі не пакідаць горад, каб дапамагаць Украіне ў гэтай вайне. Важны пасыл ад іх: салідарнасць – гэта важна, але другасна прама цяпер. На першы план выходзяць справы і дапамога.

    – З прадстаўнікамі батальёна Каліноўскага. Мы ганарымся магчымасцю пазнаёміцца ​​з беларусамі, якія кожны дзень абараняюць Украіну і Беларусь.

    – З выканаўчай уладай Украіны: мы давялі пазіцыю пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Важна разам выступаць супраць рэжыму.

    – З беларускімі валанцёрамі ў Львове: выслухалі іх меркаванне па многіх пытаннях і будзем улічваць у працы.

    – З органамі кіравання Украіны ў галіне інфармацыйнай бяспекі. Мы можам дапамагчы ўкраінцам лепш разбірацца ў кантэксце Беларусі і больш эфектыўна змагацца з прапагандай.

    Больш падрабязна – у відэа.

    Апошнія навіны