• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 17 чэрвеня

    18 чэрвеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларусы распрацавалі дапаможнік для жанчын, якія пацярпелі ад гвалту падчас вайны, акупацыі ці ў турме.
    • Лідар групы «Акварыум» Барыс Грабеншчыкоў выставіў камізэльку на аўкцыён. Сродкі пойдуць на падтрымку затрыманых беларусаў з гурта Irdorath.
    • Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Каардынацыйная Рада і іншыя прадстаўнікі дэмсілаў накіравалі сумесны ліст лідарам ЕС. Лідары дэмакратычных сілаў заклікалі падтрымаць кандыдацтва Украіны, Грузіі і Малдовы ў ЕС, а таксама адлюстраваць у выніковым дакуменце Рады ЕС еўрапейскую перспектыву для Беларусі пасля дэмакратычных пераменаў.
    • За год працы платформы «еЗдоровье» да яе далучылася больш за 12 500 пацыентаў і 140 лекараў. На гэты момант у нас прадстаўлена 64 розныя спецыяльнасці, пералік якіх пастаянна пашыраецца.
    • Прадстаўнік Ціханоўскай па міжнародных справах Валер Кавалеўскі – са справаздачай з Кіева, дзе ён працуе над рашэннем асноўных праблемаў: замарожаныя банкаўскія рахункі беларусаў, немагчымасць падоўжыць ВНЖ і адказнасць Лукашэнкі за гэтую вайну.

    #непадпарадкаванне

    • Беларусы Ваўкавыска зладзілі пікет супраць рэжыму.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 16 чэрвеня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 17 чэрвеня: прапагандысты радасна расказваюць пра акупаваны Марыупаль, дзе рускія знішчаюць сляды ўсяго ўкраінскага.
    • BYPOL працягвае расказваць пра глыбока прагнілую сістэму МУС рэжыму Лукашэнкі. На прыкладзе аднаго з тыпавых прадстаўнікоў яны дэманструюць ступень маральнага разлажэння і інтэлектуальнай дэградацыі праваахоўнай сістэмы краіны.

    #інфармацыйныфронт

    • У @radiosvaboda выйшаў другі сезон падкасту з адным з найбольш вядомых змагароў з COVID і хлуснёй чыноўнікаў – Уладзімірам Мартавым.
    • Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у інтэрв'ю выказаўся пра Беларусь і вайну ва Украіне: «Вы бачылі, што Пуцін робіць у Беларусі. Калі мы дазволім яму дзейнічаць, ён не спыніцца, хаос пагражае ўсёй Еўропе».

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны