• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі ў Лондане

    03 жніўня, 2021

    «Я хачу падзякаваць вам, таму што гэтыя сустрэчы – як і перадапошні наш візіт у ЗША – гэта вынікі агульнай працы, у тым ліку і вашай актыўнасці. Галоўнае цяпер – працягваць гэтую працу, бо яна сапраўды ўплывае і на знешні ціск, і на дапамогу беларусам.

    Жыць у Беларусі зараз рызыкоўна і страшна. Таму я стараюся на кожнай сустрэчы расказваць гісторыі розных людзей. Учора да нас звярнулася жонка палітзняволеннага Арцёма Анішчука. Ён знаходзіцца ў турме Магілёва, і апошнія тыдні да яго не пускаюць адваката. Таму што пасля апошняй сустрэчы адвакат распавёў, што Арцёма збіваюць і катуюць. Мы не маем права спыніць падтрымку тысячаў такіх, як Арцём. Пішыце лісты зняволеным, ахвяруйце, колькі можаце, іх сем’ям і ініцыятывам, якія дапамагаюць пратэсту. Рабіце гэтую дапамогу рэгулярнай і заклікайце сяброў, калег і знаёмых рабіць тое ж самае.

    Год назад беларусы зрабілі свой выбар. І мы мусім трымаць адказнасць за тое, каб ператварыць яго ў нашую новую Беларусь».

    Апошнія навіны