• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Рэферэндум, да якога мы гатовыя: прэс-канферэнцыя аб’яднаных дэмакратычных сілаў

    21 студзеня, 2022

    21 студзеня, пятніца, 14:00 па Мінску

    https://youtu.be/LtMfdfOv1s4

    «Рэферэндум», які пройдзе 27 лютага — гэта злачынства. Беларусаў спрабуюць падмануць і замест галасавання за рэальныя перамены сфальсіфікаваць народную падтрымку рэжыма.

    Таму дэмакратычныя сілы аб'ядноўваюць намаганні, каб супрацьстаяць беззаконню. Удзельнікі прэс-канферэнцыі прадставяць стратэгію і план дзеянняў падчас «рэферэндуму», раскажуць, што значыць для беларусаў «канстытуцыйная рэформа» паводле сцэнара Лукашэнкі, і адкажуць на пытанні журналістаў.

    Спікеры:

    • Святлана Ціханоўская, лідарка, абраная беларускім народам
    • Павел Латушка, Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва
    • Вольга Кавалькова, Каардынацыйная рада
    • Аляксандр Дабравольскі, дарадца Святланы Ціханоўскай
    • Лена Жываглод, супольнасць *Честные люди
    • Павел Лібер, платформа «Голас»
    • Павел Марыніч, ініцыятыва «Зубр»

    Прайдзіце папярэдняе апытанне пра «рэферэндум». Для гэтага перайдзіце па спасылцы ў бот «Голасу» (Telegram ці Viber)

    Гэта ананімна і бяспечна. Калі апытанне не запускаецца, увядзіце каманду /референдум

    Даведайцеся больш і сачыце за апошнімі навінамі на сайце кампаніі: https://xx2022.org/

    Апошнія навіны