• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Калі ласка, не маўчыце пра Мікалая Аўтуховіча. Я не ведаю людзей, якія б так змаглі»

    29 ліпеня, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Мікалай Аўтуховіч абыходзіцца без ежы і вады ўжо 19 дзён. Ён аб'явіў сухую галадоўку, бо яго пазбавілі лістоў – нават ад маці. А калі ў зале суда Мікалай папрасіў выклікаць хуткую дапамогу, суддзя Максім Філатаў – я спецыяльна называю гэтае імя – сказаў, што Мікалаю «проста трэба паесці». Не магу ўявіць больш цынічных словаў у гэтай сітуацыі.

    Мы ўсе паняцця не маем, як гэта – быць Мікалаем Аўтуховічам. Быць палітвязнем яшчэ ў 2000-х, страціць увесь свой бізнес і маёмасць (бо ўсё канфіскаваў рэжым), адсядзець больш за 8 гадоў, а зараз трэці раз апынуцца за кратамі па палітычных прычынах. І даводзіць сябе да 19-га дня галадоўкі. Дзеля лістоў. Я не ведаю людзей, якія б так змаглі.

    Я звяртаюся да яго турэмшчыкаў: каб чалавек не памёр з голаду ў турме, трэба вярнуць яму лісты. Я звяртаюся да «суддзі», Максіма Філатава: зараз вы свядома выбіраеце адабраць жыццё ў чалавека, і гэта не застанецца беспакараным. Я звяртаюся да беларусаў – калі ласка, не маўчыце пра Мікалая Аўтуховіча: пра яго трэба крычаць».

    Апошнія навіны