• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра змененую цытату Кастуся Каліноўскага

    22 студзеня, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Сябры, я ведаю, што змененыя словы Каліноўскага ў маім выступе выклікалі абурэнне. У арыгінале цытата гучыць так: «Бо я табе з-пад шeбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе». Я прызнаю, што менавіта так павінны цытавацца яго словы.

    Гэтае пасланне Каліноўскага актуальнае і сёння: беларусы тады зажывуць шчасліва, калі над імі не будзе чужой акупацыйнай улады. А пад чужой уладай маецца на ўвазе і Лукашэнка, і Расія, якая спрабуе знішчыць нашу дзяржаўнасць.

    І я хачу паўтарыць тое, што паўтараю ўжо практычна год: Расія – агрэсар, Лукашэнка і Пуцін – ваенныя злачынцы».

    Апошнія навіны