• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 25 траўня

    26 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • 28 траўня ў Варшаве адбудзецца дабрачынны канцэрт у падтрымку Украіны. Сабраныя сродкі адправяцца ў фонд «ŻYVI», які займаецца дапамогай уцекачам і адпраўкай гуманітарнай дапамогі ва Украіну.
    • Беларусы Быдгашча разгарнулі нацыянальны сцяг у цэнтры горада ў падтрымку палітвязняў.
    • У Цэнтры Беларускай салідарнасці 28 траўня беларусы збяруцца, каб плесці маскіровачную сетку для добраахвотнікаў.
    • Анатоль Лябедзька правёў у Швецыі сустрэчы ў парламенце, народным пасольстве і з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый. Ён расказваў пра сістэму бяспекі для новай Беларусі, падтрымку палітвязняў, дапамогу Беларусі.
    • Ініцыятыўная група Support Woman адправіла першую партыю медыкаментаў ва Украіну для падтрымкі жанчын, якія сутыкнуліся з гвалтам.
    • У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволенымі палякамі ў Беларусі.
    • Беларусы Лондана выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.
    • Беларусы перадалі ў «Дом воіна» ў Львове для 103 брыгады тэраабароны турнікеты і бандажы.

    #непадпарадкаванне

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 24 траўня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 20 траўня: працягвае распаўсюджваць наратыў пра тэрытарыяльныя прэтэнзіі Польшчы да Украіны.

    #інфармацыйныфронт

    • «Нам нельга быць разгубленымі». Святлана Алексіевіч расказала пра нацыянальную ідэю ў Беларусі, пошук якой не перастае быць актуальным.
    • Валер Карбалевіч – пра тое, чаму насамрэч сустракаліся Лукашэнка з Пуціным, і чаму Расія раптам загаварыла пра перамовы.
    • «Мэта – запалохванне ўсіх беларусаў». Юрыст Міхась Кірылюк распавёў пра папраўкі ў «расстрэльныя» артыкулы.
    • Кіраўнік фонду BYSOL у эфіры ўкраінскага пятага канала распавёў пра ролю Беларусі ў вайне і дапамогу беларусаў украінцам.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны