• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла навукоўцаў з нагоды пачатку паўстання Каліноўскага

    01 лютага, 2021

    1 лютага – гадавіна паўстання Каліноўскага. У 2019 годзе адбылася важная падзея – перапахаванне ў Вільні Кастуся Каліноўскага. Яно стала магчымым дзякуюўчы беларускім, літоўскім і польскім археолагам, якія знайшлі парэшткі герояў паўстання.

    Сёння Святлана Ціханоўская ў будынку Нацыянальнага музея Літвы ўзнагародзіла Знакам каманднага гонару навукоўцаў, датычных да гэтага даследвання:

    «Сімвалічна, што гэтая выстава раней знаходзілася у будынку старога ізалятара, дзе пазначаная камера кожнага з паўстанцаў – Каліноўскага і іншых. Нажаль, зараз для беларусаў словы «ізалятар», «турма» і «камера» – не гісторыя, а цяжкая сучаснасць. У нас ёсць новыя ахвяры і новыя героі. Але я ўпэўненая, што вельмі хутка кожны з нашых герояў будзе на свабодзе, а кожны са злачынцаў атрымае пакаранне паводле закону. А ў Жодзіна, на Валадарцы і на Акрэсьціна беларусы зробяць музеі, дзе кожнае імя будзе напісанае назаўсёды».

    Апошнія навіны