• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за тыдзень 26 красавіка – 2 траўня

    02 мая, 2021

    Увесь тыдзень Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Аўстрыі і Італіі.

    • Міжнародныя візіты і іх вынікі:

    – У Аўстрыі Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Аляксандрам Ван дэр Беленам, канцлерам Себасцьянам Курцам, міністрам замежных спраў Аляксандрам Шалянбергам, кіраўнікамі місій АБСЕ, прадстаўнікамі бізнесу, праваабаронцамі і беларускай дыяспарай выступіла ў парламенце Аўстрыі.

    Аўстрыя разам з АБСЕ гатовая шукаць шляхі дапамогі ў арганізацыі дыялогу з рэжымам. Таксама абмеркавалі прыняцце Усёабдымнага плана дапамогі Беларусі ад ЕС і чацвёртага пакета санкцый ЕС.

    – У Рыме Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Італіі Луіджы Ды Маё, намеснікам міністра замежных спраў Бенедэта Дэла Ведова, міністрам працы Андрэа Арланда, былым прэм’ерам Італіі Джузэпэ Контэ, а таксама правяла працоўныя сустрэчы з лідарамі асноўных груп італьянскага парламента, старшынямі найбуйнейшых прафсаюзаў Італіі, мэрам Рыма Вірджыніяй Раджы і беларускай дыяспарай.

    – Беларуская лідарка заклікала Еўропу быць больш рашучай у сваіх дзеяннях, падтрымаць прыняцце Усёабдымнага плана дапамогі ЕС Беларусі і аказаць максімальны ціск на рэжым для вызвалення палітвязняў і пачатку дыялогу аб новых выбарах. У найбліжэйшыя тыдні Еўрасаюз абвесціць пра 4-ты пакет санкцый супраць рэжыму.

    – З еўрапейскімі лідарамі Святлана Ціханоўская абмяркоўвала арганізацыю дыялогавай пляцоўкі, правядзенне міжнароднай канферэнцыі на тэму Беларусі на самым высокім узроўні, удзел Італіі і Аўстрыі ў якасці магчымых пасярэднікаў у перамовах і ўзмацненне ціску праз «разумныя санкцыі».

    – Міжнародныя візіты дапамагаюць падтрымліваць тэму Беларусі на парадку дня еўрапейскіх СМІ і дамагацца канкрэтнай дапамогі беларускім медыя, прафсаюзам і страйкамам, медыкам, студэнтам, спартсменам і ўсім рэпрэсаваным беларусам.

    – Ціханоўская сустрэлася з лідарамі прафсаюзаў у Італіі. Яны дамовіліся, што будуць змагацца за выключэнне дзяржаўных прафсаюзаў з міжнародных асацыяцый і падтрымаюць страйкамы.

    – Італія ўзмоцніць падтрымку медыя і грамадзянскай супольнасці Беларусі, падтрымае «разумныя санкцыі» супраць рэжыму: вынікі візіту Ціханоўскай у Італію.

    – Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у дыскусіі з Эліз Лабат (аглядальнік, Foreign Policy) у межах панэлі «Абаронцы дэмакратыі: глабальныя галасы з перадавой» на Sedona Forum 2021, арганізаваным амерыканскім Інстытутам Маккейна. Яна распавядала пра барацьбу беларусаў за свабоду ў Беларусі.

    – Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Абмяркоўвалі падтрымку Польшчай 4-га пакета санкцый ЕС, дапамогу рэпрэсаваным беларусам і будучую інтэграцыю дэмакратычнай Беларусі ў важных рэгіянальных праектах.

    – Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўнікамі місій АБСЕ. «У АБСЕ дастаткова вопыту і палітычнай волі, каб крызіс у Беларусі быў вырашаны», – адзначыла Ціханоўская.

    – Ціханоўская ў інтэрв’ю беларускім і замежным выданням распавяла пра сітуацыю ў Беларусі, рэпрэсіі і працу па падрыхтоўцы да перамоў: Настоящее время, БелСАТ, Repubblica (Італія), Аўстрыйскае радыё, міжнароднае агенцтва Associated Press News, Kronen Zeitung (Аўстрыя), APA (Аўстрыйскае інфармацыйнае агенцтва), Der Standard (Аўстрыя), Die Zeit (Аўстрыя), RAI (Італія).

    • Падтрымка і ўзаемадапамога:

    – Святлана Ціханоўская стэлефанавалася са Святланай Алексіевіч: яны абмеркавалі гадавіну Чарнобыльскай катастрофы і бягучую сітуацыю ў Беларусі. Шмат казалі пра дапамогу рэпрэсаваным беларусам і масавыя судовыя працэсы над палітвязнямі.

    – Адбылося тэлефанаванне валанцёраў Офіса з дарадцам Ціханоўскай Аляксандрам Дабравольскім, падчас якога абмеркавалі працу ўніверсальнай юрысдыкцыі, прынцыпы негвалтоўнага пратэсту і магчымыя сцэнары развіцця падзей у Беларусі.

    – Каманда Ціханоўскай заявіла свае планы па падрыхтоўцы да перамоў і патлумачыла рэакцыю рэжыму: «Калі мы кажам «перамовы», Лукашэнка чуе «змова»».

    – «Беларусь перажывае другі палітычны і гуманітарны Чарнобыль». Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у дзень памяці трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.

    – Святлана Ціханоўская павіншавала ўсіх, хто адзначае праваслаўны Вялікдзень. «Для нас з Сяргеем Вялікдзень заўсёды быў вельмі важны. Нас, як і многія беларускія сем’і, падзяліла злачынная ўлада. Але менавіта ў гэты момант многія з нас убачылі, што мы не адны».

    – Дарадца Ціханоўскай па эканамічных пытаннях Алесь Аляхновіч патлумачыў, што адбываецца з эканомікай Беларусі прама зараз.

    – «Гэта можа зрабіць кожны». Ціханоўская назвала 5 галоўных прынцыпаў бяспечнага пратэсту і пералічыла ініцыятывы, да якіх можа далучыцца кожны ахвотны.

    Апошнія навіны