• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 28 красавіка

    29 красавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларуская дыяспара Razam у Германіі набыла кэмпер для валанцёраў на ўкраінска-польскай мяжы. У ім ёсць 4 спальныя месцы, душ і міні-кухня, што дазваляе валанцёрам адпачываць пасля зменаў.
    • У Крызісным Цэнтры ЦБС працуе гарачая лінія для людзей, якія экстрана эвакуяваліся з Украіны і Беларусі ў Польшчу і маюць патрэбу ў жыллі. Лінія працуе з панядзелка па пятніцу з 10:00 да 18:00. Нумар лініі +48 604 111 288. Падрабязнасці тут.
    • Грамадскае аб'яднанне Звяно, Фонд медыцынскай салідарнасці Беларусі і Суполка беларусаў у Італіі (Associazione bielorussi in Italia «Supolka») абвясцілі збор грошай на закупку 20 VAC-апаратаў з расходнікамі для чатырох украінскіх бальніц у Кіеве, Крапіўніцкім і вайсковай часткі, якія працягваюць працаваць у  ваенны час. Больш падрабязна пра тое, як можна падтрымаць збор – тут.
    • Фонд BYSOL адправіў ва Украіну яшчэ адзін аўтамабіль для Першага добраахвотніцкага мабільнага шпіталя імя Пірагова.
    • Расійскія і беларускія студэнты ў Чэхіі, якія навучаюцца ва ўніверсітэце імя Масарыка ў Брно, запісалі відэа і асудзілі напад Расіі на Украіну.
    • Ініцыятывы ДАР і Дапамога адправілі экіпіроўку і рыштунак для добраахвотнікаў з батальёна Каліноўскага.
    • Валер Кавалеўскі распавёў пра рэзалюцыю, прынятую Парламенцкай Асамблеяй Рады Еўропы. Яна канчаткова разрывае адносіны з рэжымам і наладжвае сувязь з дэмакратычнымі сіламі. Гэта дазволіць беларусам атрымаць дапамогу. Больш падрабязна – тут.
    • Беларускія мастакі малююць у падтрымку Украіны.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 28 красавіка: частка 1, частка 2, частка 3.
    • Таксама канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 28 красавіка: сярод мноства наратываў прапаганды пра вайну ва Украіне з зайздросным патаянствам з'яўляецца інфармацыя пра планы Польшчы вярнуць сабе свае «гістарычныя ўладанні» на тэрыторыі Заходняй Украіны.

    #непадпарадкаванне

    #інфармацыйныфронт

    • Выйшаў новы выпуск улёткі з галоўнымі навінамі Гомельшчыны – «Протестный Гомель». Кожны можа спампаваць, раздрукаваць і распаўсюдзіць самвыдат.

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны