• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Цугцванг для Лукашэнкі. Канферэнцыя пра Беларусь у Вене: навошта патрэбная і хто там будзе ад імя беларусаў

    08 лістапада, 2021

    22 лістапада Аўстрыя арганізуе канферэнцыю высокага ўзроўня па вырашэнні крызісу ў Беларусі. 21-23 лістапада падчас канферэнцыі пройдзе шэраг дыскусій і кансультацый прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі з міжнароднымі партнёрамі.

    Вакол канферэнцыі ўзнікла мноства здагадак і дэзінфармацыі, таму кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай Валер Кавалеўскі і дарадца Франак Вячорка адказалі на галоўныя пытанні. Тэзісна:

    • Гэта тыя самыя перамовы, да якіх вы заклікалі ў сакавіку?

    Ідэю канферэнцыі выказвалі і Святлана Ціханоўская, і Павел Латушка, і Каардынацыйная рада яшчэ вясной, калі беларусы прагаласавалі за перамовы для вырашэння крызісу ў Беларусі. Але з таго часу рэжым зрабіў мноства памылак, захапіў самалёт, узмацніў рэпрэсіі, учыніў міграцыйны крызіс. Зняволеныя па палітычных матывах не вызваленыя – умова старту перамоваў не выкананая, значыць ніякія перамовы пачацца не могуць.

    • Чаго вы хочаце дабіцца ад гэтага мерапрыемства? Навошта яно беларусам?

    На канферэнцыі ЕС і ЗША разам з дэмакратычнымі сіламі абмяркуюць сумесную стратэгію дзеянняў. Пакуль у Беларусі невінаватыя людзі застаюцца ў турмах, міжнародны ціск на рэжым будзе толькі ўзмацняцца. ЕС і ЗША салідарныя ў гэтым.

    • Ці ёсць рызыка таго, што гэтая сустрэча стане першым крокам да прызнання рэжыму на міжнароднай арэне?

    Не. Узгадайце сустрэчы Макея з заходнімі гульцамі – адзінае, пра што яны з ім гаварылі, гэта пазіцыя дэмакратычных сілаў: вызваленне і рэабілітацыя зняволеных па палітычных матывах – і толькі тады старт перамоваў пра новыя выбары.

    • Прарэжымныя эксперты гавораць, што іх ужо запрасілі на канферэнцыю. Гэта праўда? Ціханоўская будзе весці з імі дыялог?

    Не, прадстаўнікі Аўстрыі яшчэ не рассылалі запрашэнняў, і ў гэтым пытанні кансультуюцца з Офісам Ціханоўскай. Сама Святлана Ціханоўская на канферэнцыі будзе ўдзельнічаць толькі ў палітычнай панелі высокага ўзроўня – разам з міністрамі і амбасадарамі ЕЗ і ЗША. Эксперты могуць удзельнічаць толькі ў экспертных дыскусіях.

    • Ці магчыма, што еўрапейцы пачнуць дамаўляцца з рэжымам за спінамі беларусаў?

    Не, апошнім часам еўрапейцы толькі ўзмацняюць санкцыйны ціск на рэжым і рыхтуюць пяты пакет санкцый. Больш за тое, усё большая колькасць краінаў маюць зносіны са Святланай Ціханоўскай і дэмакратычнымі сіламі як з галоўнымі прадстаўнікамі беларускага народа.

    • Чаму для рэжыму гэтая канферэнцыя ў любым выпадку дрэнная?

    Бо калі б рэжым накіраваў сваіх прадстаўнікоў, якія дапушчаныя да прыняцця рашэнняў, – значыць Лукашэнка «здаўся» і прызнаў дэмсілы прадстаўнікамі беларусаў. А калі рэжым не прадстаўлены на канферэнцыі – гэта значыць, што пытанні Беларусі працягваюць абмяркоўваць без яго ўдзелу.

    Апошнія навіны