• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Высновы экспертнай дыскусіі «Рэферэндум у Беларусі: каму і навошта ён патрэбны?»

    14 верасня, 2021

    Аналітычны цэнтр пры Офісе Святланы Ціханоўскай штотыдзень праводзіць экспертныя анлайн-дыскусіі з міжнароднымі спецыялістамі па актуальных для Беларусі пытаннях. 2 верасня 2021 года адбылася дыскусія на тэму «Рэферэндум у Беларусі: каму і навошта ён патрэбны?».

    У дыскусіі ўдзельнічалі:

    • Аляксандр Шлык, спецыяльны прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах;
    • Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычнся сфера»;
    • Антон Раднянкоў, дырэктар Цэнтра новых ідэй;
    • Міхаіл Кірылюк, адказны за пытанні юстыцыі ў Народным антыкрызісным кіраванні;
    • Аляксандр Дабравольскі, дарадца Святланы Ціханоўскай (мадэратар дыскусіі).

    Рэферэндум па Канстытуцыі, хутчэй за ўсё, стане бліжэйшай агульнанацыянальнай палітычнай кампаніяй у Беларусі. Адміністрацыя Лукашэнкі плануе правесці рэферэндум у лютым 2022 года. У сваёй рыторыцы ўлады сцвярджаюць, што дзякуючы рэферэндуму ўдасканаліцца і стане больш устойлівай беларуская палітычная сістэма. У Крамлі гэтую ініцыятыву падтрымліваюць і разглядаюць папраўкі да Канстытуцыі, прапанаваныя Лукашэнкам, як рэальную палітычную альтэрнатыву новых выбараў. Чакаецца, што афіцыйны праект новай Канстытуцыі будзе прадстаўлены грамадскасці гэтай восенню. Галоўным палітычным вынікам рэферэндуму павінна стаць палітычная рэформа, накіраваная на пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады. Аднак ёсць асцярогі, што новая Канстытуцыя патрэбная рэжыму толькі для захавання існуючай палітычнай сістэмы, а папраўкі будуць нязначнымі.

    Падчас дыскусіі эксперты прыйшлі да наступных высноваў:

    • Крызіс у Беларусі пачаўся пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Канстытуцыйная рэформа, прапанаваная Лукашэнкам, не прывядзе да вырашэння гэтага крызісу. Адзіны шлях да яго ўрэгулявання ляжыць праз новыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.
    • У бягучых умовах няма ніякіх перадумоваў для таго, каб гэты рэферэндум прайшоў у адпаведнасці з дэмакратычнымі прынцыпамі. У Беларусі ёсць палітычныя зняволеныя, фундаментальныя правы чалавека – а менавіта свабода самавыяўлення і права мірных сходаў –не выконваюцца, няма ўмоваў для празрыстага правядзення выбараў.
    • Рэферэндум, верагодна, стане наступнай агульнанацыянальнай палітычнай кампаніяй, і яго можна выкарыстоўваць у палітычных мэтах. З іншага боку, магчымасці выкарыстоўваць яго падобным чынам абмежаваныя рэпрэсіўным становішчам у грамадстве: многія незалежныя СМІ і недзяржаўныя арганізацыі былі закрытыя, а тысячы людзей, у тым ліку нямала актывістаў, пакінулі краіну. Любая электаральная кампанія па вызначэнні з'яўляецца мабілізуючым фактарам. Першачарговай задачай павінна стаць інфармаванне насельніцтва.
    • Беларускім дэмакратычным сілам варта выкарыстоўваць будучую электаральную кампанію, каб палепшыць свой імідж і нарасціць падтрымку сярод насельніцтва. Дэмакратычны рух павінен змагацца за падтрымку, нават калі не будзе магчымасці ўцягнуць людзей у нейкую актыўнасць.
    • Беларускаму дэмакратычнаму руху і яго лідарам трэба прапанаваць дакладнае альтэрнатыўнае бачанне палітычных рэформаў і будучыні Беларусі пасля сыходу Лукашэнкі. Гэтую задачу цяжка рэалізаваць ва ўмовах рэпрэсій, але на альтэрнатыўныя ідэі вельмі высокі запыт.
    • Дэмакратычныя сілы распрацоўваюць альтэрнатыўны праект Канстытуцыі, які павінен забяспечыць падзел уладаў і ўстойлівае дэмакратычнае развіццё. Распрацоўка праекта праводзіцца інклюзіўна: кожны беларус можа прапанаваць сваю ідэю. Народная канстытуцыйная камісія, заснаваная дэмакратычнымі сіламі, атрымала больш за 1500 прапаноў і каментароў і ўжо апрацоўвае іх.
    • Ні народ Беларусі, ні міжнародная супольнасць не лічаць прэзідэнцкія выбары 2020 года празрыстымі, свабоднымі і сумленнымі. Рэферэндум стане першай палітычнай кампаніяй пасля тых выбараў, таму ён з'яўляецца выклікам і для саміх беларускіх уладаў. Акрамя таго, рэжым стаў больш цэнтралізаваным. Правядзенне палітычных рэформаў пры нелегітымным урадзе Лукашэнкі не ўяўляецца магчымым.

    Па ўсіх пытаннях можна напісаць на адрас [email protected].

    Калі вы хочаце даведацца пазіцыю Офіса Святланы Ціханоўскай па рэферэндуме, напішыце спецпрадстаўніку Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандру Шлыку: [email protected].

    Апошнія навіны