• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 6 чэрвеня

    07 чэрвеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • На сайце прэзідэнта Украіны стварылі петыцыю з патрабаваннем даваць замежным добраахвотнікам, якія «абараняюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», грамадзянства.
    • Беларусы Чэхіі з Prague Support Team адправілі баявым медыкам палка «Пагоня» два амерыканскія медыцынскія заплечнікі з поўнай камплектацыяй, эвакуацыйную стропу NAR Dragon Handle System і складныя насілкі TacMed Solutions Foxtrot.
    • Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Празе прадставілі беларускую культуру на Дні Польшчы ў чэшскай сталіцы.
    • Ва Уроцлаве прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
    • У Варшаве актывісты правялі пікет, каб расказаць людзям пра «расстрэльныя» папраўкі ў беларускіх законах.
    • У Тбілісі беларусы выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны, якая абараняецца ад расійскай агрэсіі ўжо сто дзён.
    • Беларусы Гданьска выйшлі на акцыю салідарнасці ў падтрымку беларусаў.
    • Актывісты Берліна выйшлі на акцыю да амбасады свабоднай Беларусі.
    • Беларусы Шчэціна правялі акцыю супраць акупацыі Беларусі войскамі Расіі.
    • У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку палітвязня Паўла Севярынца.

    #непадпарадкаванне

    • У Бараўлянах людзі выйшлі падтрымаць украінцаў.
    • Беларусы Чыжоўкі дзякуюць беларусам замежжа за падтрымку.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 5 чэрвеня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 6 чэрвеня: не праходзіць і дня, каб прапагандысты і чыноўнікі не выпусцілі гнеў праведны ў адрас кіраўніцтва Украіны, у прыватнасці, Уладзіміра Зяленскага

    #інфармацыйныфронт

    • Выйшаў новы выпуск «Беларусского вестника»: у ім распавядаецца пра пагрозу адпраўкі беларускіх вайскоўцаў ва Украіну, колькі грошай выдаткавана на сілавы апарат і інш. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб ратаваць беларусаў ад тэлевізара.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны