• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 19-25 ліпеня

    25 ліпеня, 2021

    – Працоўны тыдзень Святлана Ціханоўская правяла ў Вашынгтоне, дзе правяла перамовы ў Дзярждэпе і Белым доме – з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам і дарадцам Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам. Таксама яна сустрэлася з былой дзяржсакратаркай Мадлен Олбрайт, сенатарамі і кангрэсменамі, выступіла на адкрыцці беларускага кокуса ў Кангрэсе ЗША. Гэта першы ў гісторыі Беларусі візіт у ЗША такога ўзроўня.

    – Цяпер у Палаце прадстаўнікоў ЗША ёсць беларускі кокус – група амерыканскіх кангрэсменаў, якія будуць працаваць па тэме Беларусі. Многія краіны маюць прадстаўнічыя групы ў ЗША дзясяткі гадоў. Ціханоўская працуе над тым, каб такая група з’явілася і ў Сенаце.

    – Ціханоўская правяла сустрэчу з амбасадарамі і кіраўнікамі місій усіх 27 краін ЕС і амбасадаркай ЗША Джулі Фішэр. Прадстаўнікі Беларусі, ЗША і ЕС упершыню за адным сталом на трохбаковай сустрэчы абмяркоўвалі тэму Беларусі.

    – Святлана Ціханоўская разам з амбасадаркай ЗША Джулі Фішэр, амбасадаркай Літвы Аўдрай Плепітэ і амбасадарам Польшчы Пятром Вільчэкам усклала кветкі да мемарыялу нацыянальнага героя Тадэвуша Касцюшкі і мемарыялу ахвяраў камунізму. Разам з амбасадаркай Украіны ў ЗША Аксанай Маркаравай Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі і да мемарыялу ахвярам Галадамору.

    – Ціханоўская падпісала і падарыла бібліятэцы Кангрэса ЗША кнігу пра беларускі пратэст «Я выходжу».

    Ціханоўская працягвае свой працоўны візіт у Нью-Ёрку. У нядзелю 25 ліпеня яна сустракаецца з беларусамі дыяспары і выступае ў Беларускай царкве ў Брукліне. У буднія дні беларуская лідарка правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі палітычных і грамадзянскіх арганізацый, выступіць у Радзе па міжнародных адносінах. Падрабязнасці яе сустрэч будуць апублікаваныя пазней.

    – Ціханоўская распавяла пра сітуацыю ў Беларусі амерыканскім СМІ The National Interest, PBS NewsHour, Голас Амерыкі, CNN (раз, два, тры), NPR, MSNBC, The Dispatch, AXIOS, CSMonitor і шоу Morning Joe. Іх агульны ахоп – некалькі мільёнаў чалавек. Таксама Ціханоўская прыняла ўдзел у дыскусіі Atlantic Council, адказала на пытанні POLITICO (ЕС) і Berlingske (Данія).

    – Святлана Ціханоўская вядзе дзённік працоўнага візіту ў ЗША. Паглядзець выпускі можна на канале «Краіна для жыцця».

    – Каманда Ціханоўскай заклікала дэлегаваць назіральнікаў у турмы Беларусі, паколькі пандэмія выкарыстоўваецца рэжымам як біялагічная зброя.

    – Валанцёры Офіса адправілі больш за 1000 паштовак палітвязням. Офіс правёў сумеснае тэлефанаванне з актывістамі лакальных супольнасцяў і прадстаўнікамі плана «Перамога».

    Апошнія навіны