• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра сумесны выступ з Таццянай Хоміч і Веранікай Цапкала на Oslo Freedom Forum

    23 мая, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Сёння з Веранікай і Таццянай мы выступалі ў Осла, каб расказаць пра беларусаў і заклікаць праяўляць актыўную падтрымку – не на словах, а ў дзеяннях. У залі былі палітыкі – і мы казалі, як важна дапамагаць беларусам, бо мы супрацьстаім двум дыктатурам. У залі былі журналісты – і я прасіла іх увесь час пісаць пра Беларусь. У залі былі актывісты – мы тлумачылі, як важна, каб «глыбокая занепакоенасць» у палітыцы перарастала ў рэальныя ўчынкі. На форуме былі і IT-спецыялісты – іх мы прасілі дапамагаць беларусам інструментамі для барацьбы з цэнзурай, бо наш пратэст складана ўявіць без VPN, Telegram і блокчэйна. На форуме былі прадпрымальнікі – іх мы прасілі падтрымліваць ініцыятывы грамадзянскай супольнасці.

    Людзі часта не задумваюцца пра тое, што нават адзін чалавек можа шмат што. І я спадзяюся, што пасля нашага выступу ў Беларусі і беларусаў будзе больш сяброў, гатовых дапамагаць».

    Апошнія навіны