• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Прамы эфір: прадстаўнік Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі адказвае на пытанні па Акце аб рэабілітацыі

    01 ліпеня, 2021

    У гэтую пятніцу, 2 ліпеня, у 19:00 прадстаўнік Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі адкажа на пытанні беларусаў па Акце аб вызваленні ад адказнасці і аднаўленні ў правах асоб, якія зведалі пераслед па палітычных матывах. Па сутнасці, гэта ўжо гатовае рашэнне, як вызваліць такіх людзей з турмаў на працягу двух дзён. Каб Акт пачаў працаваць, яго павінен падпісаць лідар Беларусі ў пераходны перыяд.

    Дакумент апублікаваны на сайце Ціханоўскай для публічнага абмеркавання:

    на рускай мове – https://tsikhanouskaya.org/ru/amnesty/
    на беларускай мове – https://tsikhanouskaya.org/be/amnesty/
    in English – https://tsikhanouskaya.org/en/amnesty/

    Вы можаце прачытаць яго і задаць свае пытанні ў каментарах да гэтага стрыма або ў чат-боце Офіса Ціханоўскай @AskOffice_Bot.

    Прамы эфір будзе мадэраваць юрыстка Кабінета прадстаўнікоў Крысціна Рыхтэр.

    Апошнія навіны