• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Напішыце палітвязням. Гісторыя Ігара Паварава, Аляксандра Баброва і Яўгена Говара з БМЗ

    22 лютага, 2021

    «Ігар Павараў, Аляксандр Баброў і Яўген Говар – працоўныя Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне. 17 жніўня яны, як і многія іншыя працоўныя, страйкавалі супраць фальсіфікацыі выбараў і жорсткасці сілавікоў. Яны хацелі дамагчыся мірнага дыялогу з адміністрацыяй, якая іх не чула.

    «Мяне абурыла, што кіраўніцтва не ўспрымала нас сур'ёзна, маўляў, што вы зробіце, пакрычыце – і ўсё. Глядзелі з паблажлівай усмешкай, а людзі ж спрабавалі сказаць пра набалелае», – успамінаў адзін з удзельнікаў акцыі Павел Магідаў, на якога таксама завялі крымінальную справу – але ён паспеў выехаць з краіны.

    Працоўныя перакрылі дарогу спецтранспарту, каб начальства звярнула на іх увагу. І тады здавалася, што гэта спрацавала: кіраўніцтва выслухала завадчан і ўгаварыла вярнуцца да працы, паабяцаўшы, што ніякіх рэпрэсій не будзе. Людзі ўзрадаваліся, што дамагліся свайго. Але іх падманулі.

    У лістападзе былі распачатыя крымінальныя справы: Ігара, Аляксандра і Яўгена абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. «Суд» прысудзіў Ігару тры гады турмы, Аляксандру і Яўгену – два з паловай гады. Таксама іх абавязалі выплаціць заводу па 1088 рублёў за прастой.

    Жонка Ігара Паварава Алеся засталася адна з двума маленькімі дзецьмі. Вось як яна апісвае дзень «суда» над мужам: «З вечара перад прысудам я згатавала шмат ежы і сказала дзецям, што заўтра тата прыедзе. Таму што яны ўвесь час плачуць і пытаюцца: «Дзе тата?» Я адказвала, што ў камандзіроўцы. Пасля прысуду хлопчыкі зноў плакалі: «Мама, навошта ты нас падманула?»

    Выціраючы слёзы, Алёна дадае: «Ігар распавёў, што мае лісты чытае па 20 хвілін. Пытаюся: «Чаго так доўга? Неразборліва пішу?» – «Не, – кажа, – адкрываю, чытаю і плачу, а мужчыну плакаць кшталту няёмка, вось вытру слёзы ўпотай і далей чытаю».

    Такіх, як Ігар, Аляксандр і Яўген – сотні. Яны знаходзяцца ў турме толькі за тое, што хацелі пазбавіць Беларусь ад фальсіфікацый, гвалту і самавольства. Давайце напішам ім лісты і распавядзем, што мы ганарымся імі – нашымі героямі пераменаў.

    У гэтым вам дапамогуць сайты:
    http://politzek.me – рэсурс са спісам палітвязняў і ўсімі неабходнымі для ліста дадзенымі;
    http://vkletochku.org – сайт, які дапаможа адправіць ліст ананімна і нават з іншай краіны».

    Апошнія навіны