• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Мы працягваем справу Кастуся Каліноўскага». У Вільні пачаўся Форум Каліноўскага

    20 сакавіка, 2022

    Сёння, 20 сакавіка, у Вільні цырымоніяй ускладання кветак да магілы Кастуся Каліноўскага пачаўся Форум Каліноўскага. Форум арганізаваны Соймам Літоўскай Рэспублікі ў супрацоўніцтве з Офісам Ціханоўскай. У цырымоніi прынялi ўдзел Святлана Ціханоўская, паслы ЗША, Польшчы, Украіны, прадстаўнікі ўрада і Сейма Літвы. 

    У сваім выступе Святлана Ціханоўская заявіла:

    «Сёння мы ўсе разам працягваем справу Кастуся Каліноўскага, якога называюць бацькам беларускай дзяржаўнасці. Менавіта за гэта цяпер беларусы разам з украінцамі і змагаюцца: за сваю нацыю, за сваю незалежнасць, за сваю мову і культуру. Не выпадкова і беларускі батальён, які адважна змагаецца цяпер на тэрыторыі Украіны, мае імя Кастуся Каліноўскага. Няхай у гэтыя змрочныя часы вайны такія героі, як Кастусь Каліноўскі, будуць і надалей натхняць нас».


    Фота: Ганна Русінава
    Апошнія навіны