• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Два новыя спосабы дапамагчы палітвязням і тым, хто выйшаў з турмы

    26 студзеня, 2022

    Спосаб 1. Стаць сябрам канкрэтнай сям'і палітвязня з дапамогай «Краіны для жыцця»

    У сем'яў палітвязняў велізарная колькасць затратаў. Акрамя аплаты паслуг адваката і перадач, сваякам становіцца складаней утрымліваць сям'ю без аднаго з «кармільцаў». Таму ў фонда «Краіна для жыцця» з'явілася новая праграма салідарнасці – «Сябар сям'і». Любы ахвочы (чалавек ці арганізацыя з любой краіны свету) можа падтрымліваць сям'ю палітвязня, нават не маючы яе кантактаў. Фактычна «Сябар сям'і» – гэта шэфства і прамая дапамога сям'і палітвязня.

    Як гэта працуе?

    Вы пераходзіце на сайт фонду КДЖ, запаўняеце анкету і выбіраеце, на працягу якога перыяду хочаце дапамагаць (3, 6, 9, 12 месяцаў ці колькі вырашыце самі) і каму менавіта. Вы складаеце дамову з фондам і з дапамогай яго бяспечна перадаеце сродкі сям'і зняволенага.

    Спосаб 2. Падтрымаць палітвязняў, якія выйшлі на волю, праз фонд BYSOL

    Некаторыя героі пераменаў ужо выходзяць на волю пасля тэрмінаў, і ім таксама патрэбная дапамога. Шмат у каго ў турме псуецца здароўе: пагаршаецца зрок, з'яўляюцца хранічныя захворванні. Да таго ж зняволенне – гэта маральная траўма. Таму фонд BYSOL сумесна з By_help запусціў праграму, па якой вызваленыя атрымліваюць комплексную падтрымку. У залежнасці ад таго, якая дапамога патрэбная чалавеку, фонд можа даць разавую выплату, дапамагчы з візамі, медыцынскай ці псіхалагічнай падтрымкай і атрымаць магчымасць прайсці перанавучанне на іншую прафесію.

    Як гэта працуе?

    Вы заходзіце на сайт BYSOL і робіце данат. Фонд рэкамендуе карыстацца карткамі, выпушчанымі еўрапейскімі ці расійскімі банкамі, або данаціць праз міжнародную сістэму PayPal (не прывязаны да картак беларускіх банкаў). Фонд мае зносіны з экс-зняволеным і бяспечным спосабам аказвае яму патрэбную дапамогу.


    На фота: палітвязень Дзмітрый Фурманаў, які выйшаў на волю, з сям'ёй
    Апошнія навіны