• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага руху, 6 марта

    06 сакавіка, 2022

    Кожны можа стаць чальцом Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларусы Адэсы стварылі добраахвотніцкі атрад імя Іллі «Ліцвіна». З першых дзён вайны яны дапамагаюць украінцам.
    • Free Belarus Center трэці дзень запар вывозіць з Украіны па 150 чалавек. У адваротным кірунку ідзе груз з гуманітарнай дапамогай для дзяцей.
    • Беларусы Чэхіі перадалі «Беламу Легіёну» партыю амуніцыі.
    • Беларусы выйшлі на акцыю падтрымкі Украіны ў Варшаве, Рызе, Быдгашчы, Гданьску, Дзюсельдорфе і Крамянёвай даліне. Антываенныя лозунгі з'явіліся на вуліцах Мінска (Чыжоўка і Шарыкі) і Ліды.
    • Беларусы Беластока сабралі мікрааўтобус гуманітарнай дапамогі для Украіны. Ён адправіцца ў Луцк.
    • Беларусы Балонні стварылі мапу пунктаў збору гуманітарнай дапамогі для Украіны па ўсёй Італіі.
    • У Беластоку з'явіцца вуліца Свабоднай Беларусі: прэзідэнт горада падтрымаў ініцыятыву НАК пра пераназванне вуліцы Электрычнай, дзе знаходзіцца Генеральнае консульства Беларусі. Таксама іншая частка вуліцы можа быць пераназваная ў вуліцу Свабоднай Украіны.

    #непадпарадкаванне

    • Па Беларусі перасталі пераганяць арганізаваныя вайсковыя эшалоны з тэхнікай і боепрыпасамі расійскіх войскаў з-за кібератак і дыверсій на БЧ. Цяпер боепрыпасы сталі перавозіць у звычайных грузавых цягніках без абазначэнняў — што ставіць пад пагрозу жыццё лакаматыўных брыгадаў.

    #інфармацыйныфронт

    • Беларусы з розных ініцыятыў пры падтрымцы Офіса Ціханоўскай запусцілі кампанію #BelarusWithUkraine. Падпісвайцеся на іх.

    Далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху – кожны можа выбраць даступныя дзеянні і тым самым падтрымаць Рух.

    Апошнія навіны