• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Колькі беларускага бізнесу з’ехала ў Еўрасаюз? Эканамічная каманда Офіса Святланы Ціханоўскай і Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) ацанілі маштаб пераезду беларускага бізнесу ў ЕС

    19 верасня, 2022

    – Знікненне бізнесу пачалося ў сакавіку 2021 года, з таго часу ў Беларусі знікла 9353 суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу і індывідуальных прадпрымальнікаў (-2,5%). Для параўнання за ўвесь 2020 год іх колькасць вырасла на 10265 (+2,8%).

    – Скарачэнне бізнес-актыўнасці ў Беларусі можа мець нават большы маштаб, паколькі з-за складанага працэсу ліквідацыі фірмы ў Беларусі часта не ліквідуюцца, а застаюцца без фактычнай дзейнасці або знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі працяглы час.

    – Паводле ацэнак спецыялістаў эканамічнай каманды Офіса і АВВА болей за 2000 кампаній было зарэгістравана ў Еўрапейскім Саюзе са жніўня 2020 да канца чэрвеня 2022. 80% былі зарэгістраваныя ў Польшчы.

    – Колькасць беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў і стартапаў з беларускімі каранямі ў ЕС са жніўня 2020 г. па чэрвень 2022 г. павялічылася на каля 2000 адзінак.

    Такім чынам, са жніўня 2020 г. па чэрвень 2022 г. сукупны патэнцыял дзелавой супольнасці Беларусі ў ЕС павялічыўся на прыкладна 4000 адзінак рознага маштабу і арганізацыйна-прававой формы.

    Падрабязней пра пераезд бізнесу ў ЕС і як гэта ўплывае на Беларусь – тут.

    Акрамя таго, сёння пачаўся ІІ беларускі бізнес-форум «Belarus Business Harbour 2022», які праходзіць на Варшаўскай фондавай біржы. Сачыць за ім можна тут.

    Апошнія навіны