• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з СЕО Ryanair Майклам О’Ліры

    29 студзеня, 2022

    Яны абмяняліся апошняй інфармацыяй па захопленым рэжымам рэйсе Ryanair. Беларуская лідарка заклікала О’Ліры публічна падтрымаць патрабаванні беларусаў працягваць расследаванне інцыдэнту, які быў спланаванай аперацыяй па арышце апанента.

    Яны таксама абмеркавалі абвінаваўчы акт, вылучаны ў ЗША супраць двух супрацоўнікаў КДБ і двух з «Белаэранавігацыі». Ім інкрымінуецца змова з мэтай учынення акта авіяцыйнага пірацтва.

    СЕО Ryanair пагадзіўся, што затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега, як і ўсе зняволеныя па палітычных матывах, павінны быць вызваленыя. Пры развітанні О’Ліры выказаў падтрымку беларусам і сказаў, што хацеў бы запусціць рэйсы Ryanair у новай Беларусі.

    ***

    На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская таксама накіравала ліст прэзідэнту Рады ICAO, у якім заклікала:

    – дадаць у даклад ICAO інфармацыю пра тое, што рэжым наўмысна спрабаваў схаваць доказы, у т.л. паказанні, прадстаўленыя польскім уладам Алегам Галегавым;

    – перадаць прэзідэнту Рады Бяспекі ААН дапоўнены даклад для старту расследавання па гэтай справе, бо захоп самалёта стаў пагрозай міжнароднаму міру і бяспецы.

    Таксама Ціханоўская звязалася з дэлегацыямі краін, якія ўваходзяць у Раду ICAO, сярод якіх Бразілія, Вялікабрытанія, Германія, Іспанія, Італія, Канада, Калумбія, Мексіка, Нігерыя, ЗША, Францыя, ПАР і іншыя. Гэтыя кансультацыі патрэбныя, каб 31 студзеня на дыскусіі Рады ICAO яны выступілі за тое, каб накіраваць даклад старшыні Рады бяспекі ААН.


    На фота: Святлана Ціханоўская і Майкл O'Ліры на сустрэчы ў Дубліне ў ліпені 2021 года
    Апошнія навіны