• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская расказала пра беларускую дзяўчынку Вару, якая адправіла свой дрон ва Украіну

    22 сакавіка, 2022

    «Магчыма, вы ўжо бачылі фотаздымак гэтай паштоўкі беларускай дзяўчынкі з Чэхіі. Яна аддае на дапамогу ўкраінцам дрон, на які вельмі доўга збірала грошы. Дзяўчынку клічуць Вара. Яе бацькі даслалі мне яе фота, і я хачу падзяліцца ім з вамі. Герояў трэба ведаць у твар. А Вара – без перабольшання – гераіня.

    Я ведаю, як зараз цяжка ўсім нам асэнсоўваць і супраціўляцца таму, што з тэрыторыі Беларусі расійскія ракеты бамбуюць украінскія гарады. Але менавіта такія ўчынкі, як Вары, даюць сілы і ўпэўненасць супраціўляцца, адстойваць будучыню вось такіх дзяцей, як яна, працаваць, дапамагаць, рабіць яшчэ больш.

    Многія пытаюцца, як можна стаць часткай Антываеннага Руху. Маленькая Вара дала найлепшы адказ на гэтае пытанне. Трэба проста пачаць рабіць тое, што вы можаце, у падтрымку Беларусі і Украіны.

    Дзякуй табе, Вара.

    Жыве Беларусь – і Слава Україні!»

     

    Апошнія навіны