• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 31 сакавіка

    01 красавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #сабатажпрацырэжыму

    • Уначы 30 сакавіка 2022 года на перагоне Савічы-Бярэзіна (участак Асіповічы-Гомель), паблізу прыпынку Бабіна былі ўскрытыя 2 рэлейныя шафы, адну з якіх паспелі падпаліць. У гэты час лесапаласу патрулявала група з унутраных войскаў, якая адкрыла агонь з баявой зброі. Партызаны паспяхова ўцяклі ад пераследу.

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларусы з польскай дыяспары дапамагаюць добраахвотнікам з батальёна Каліноўскага і часткам тэрытарыяльнай абароны Украіны. BYSOL і Partyzanka падтрымліваюць беларусаў у іх дапамозе ўкраінцам і закупляюць вайсковы абутак, форму і карысны рыштунак для байцоў.
    • Фонд BYSOL набыў яшчэ адзін аўтамабіль для Першага добраахвотніцкага мабільнага шпіталя імя Міколы Пірагова. Агулам такіх аўтамабіляў, сродкі на якія сабралі беларусы, ужо 11.

    #інфармацыйныфронт

    • Антываенны стрым Анатоля Лябедзькі: у гасцях дэпутат Сейма Літвы Жыгімантас Павілёніс, прадстаўнік Фонду медыцынскай салідарнасці Рустам Айзатулін і рэдактар ​​orsha.eu Ігар Казмерчак.
    • Беларускі ПЭН-цэнтр сабраў даклад пра тое, як рэпрэсуюць дзеячаў культуры ў Беларусі. У гэтым дакладзе сабраныя 1455 сітуацый парушэння правоў дзеячаў культуры. Факты рэпрэсій закранулі 628 чалавек з больш як 240 арганізацый. Сярод палітвязняў – больш за 68 чалавек прадстаўляюць сферу культуры. Уся справаздача тут.
    • Беларусы Лондана выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.
    • «Честные люди» працягваюць тэлефанаваць дэпутатам, каб узмацніць на іх ціск і прымусіць выказаць сваё меркаванне пра вайну. Дэпутатка Валянціна Назаранка не хоча нічога рабіць, але бадзёра кіруе фэйкамі: пра бандэраўцаў, НАТА, спецаперацыю і інш.
    • Ксяндзу Анджэю Бульчаку, грамадзяніну Польшчы, давялося тэрмінова выехаць з Беларусі з-за відэароліка «Ліст», у якім на польскай мове тлумачыцца, што беларусы насамрэч выступаюць супраць вайны ва Украіне і пратэстуюць.
    • Чыгуначнікі і Кіберпартызаны Беларусі распавялі ўкраінскаму выданню пра тое, як беларусы вядуць партызанскую вайну з расійскімі войскамі.

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Апошнія навіны