• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 24 чэрвеня

    25 чэрвеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Фонд BYSOL сабраў карысныя спасылкі на ініцыятывы, арганізацыі і фонды, якія дапамагаюць беларусам у розных сферах і за мяжой.
    • Павел Лібер, стваральнік платформы «Голас», распавёў пра стварэнне дабрачыннай платформы Leleka.me, дзе прадаюцца малюнкі дзяцей Украіны.
    • У рэзалюцыі, дзе Еўрапарламент ухваляе кандыдацтва Украіны і Малдовы, згадваецца і Беларусь. Там гаворыцца, што большасць народа Беларусі, як і народа Украіны, Малдовы і Грузіі, дэманструе «імкненне жыць у свабоднай, суверэннай і дэмакратычнай краіне» і «выступае супраць рэжыму Лукашэнкі, які падтрымліваецца Расіяй».
    • Шэсць Алімпійскіх чэмпіёнаў і дзевяць прызёраў Алімпіядаў падпісалі Антываенную дэкларацыю спартоўцаў.
    • Беларусы Быдгашча выйшлі на акцыю супраць катаванняў у Беларусі.
    • BYPOL запрашае беларусаў Літвы прайсці навучанне для плана «Перамога».
    • Фонд спартыўнай салідарнасці перадаў 66-му разведвальнаму батальёну УСУ спецыялізаваны квадракоптар.
    • Прадстаўнік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі распавёў пра інцыдэнт з затрыманнем праваабаронцы Анісіі Казлюк: яе адпусцілі, для яе будзе адкрыта працэдура аднаўлення легальнага статусу ва Украіне.

    #непадпарадкаванне

    • Беларусы Бараўлянаў патрабуюць свабоды для палітвязняў.
    • Мінчане Чыжоўкі выйшлі з пікетам у падтрымку палітзняволенай Марыі Успенскай.

    #сабатажпрацырэжыму

    #інфармацыйныфронт

    • Святлана Ціханоўская выступіла ў ПАРЕ: «Год таму я папярэджвала, што трагедыя Беларусі стане трагедыяй Еўропы».
    • Выйшаў новы выпуск самвыдату «Слова беларусаў». У ім распавядаецца пра тое, чаго беларусам каштуе вайна ва Украіне, за што два гады ў СІЗА без суда сядзіць Эдуард Бабарыка, колькі мірных людзей загінула ў разбураным расійскімі войскамі Марыупалі. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат.
    • Валер Кавалеўскі распавёў Еўрарадыё пра канферэнцыю Каліноўскага, прысвечаную Беларусі, чым яна карысная для нашай краіны і якія ў нас перспектывы для еўраінтэграцыі ў будучыні.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны