• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікае ўсіх беларусаў падтрымаць адно аднаго ў дзень Глабальнага пікету салідарнасці з Беларуссю

    28 мая, 2021

    «29 траўня 2020 года я ў прамым эфіры ўбачыла, як на пікеце затрымліваюць майго мужа Сяргея Ціханоўскага. Прайшоў год, і напярэдадні 29 траўня я хачу звярнуцца да кожнага, хто глядзіць гэтае відэа, як да самой сябе. Лічыце гэта ўнутраным маналогам, які вядзе кожны з нас», – Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў напярэдадні 29 траўня.

    У гэты дзень яна заклікала ўсю міжнародную супольнасць падтрымаць беларусаў і правесці Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю. Але – галоўнае – каб самі беларусы падтрымалі адно аднаго.

    Кожны можа:

    • Аплаціць перадачы палітвязням у фондзе «Краіна для жыцця» або падтрымаць сем’і вязняў сумлення ў фондзе BySol.
    • Сабраць паплечнікаў і арганізаваць вулічную акцыю.
    • Напісаць ліст тым, каму цяпер немагчыма датэлефанавацца.
    • Падтрымаць Сяргея Ціханоўскага ў акцыі «Дзе вашы тапкі, беларусы?» – для гэтага дастаткова пакінуць тапкі ў любым месцы горада, дзе іх заўважаць.
    • Насіць белую вопратку ў падтрымку акцыі #ЦветПротивТьмы.
    • Друкаваць плакаты, маляваць графіці – як кажуць, «рабі, што можаш, з тым, што маеш, там, дзе ты ёсць».

    Апошнія навіны