• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • У дзень памяці Касцюшкі Святлана Ціханоўская заклікала іншыя краіны дапамагчы Беларусі

    04 лютага, 2021

    4 лютага — гадавіна з Дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. У гонар гэтага Святлана Ціханоўская выступіла на міжнароднай канферэнцыі памяці і спадчыны Касцюшкі. Яна назвала Касцюшку героем і сказала, што лічыць героем кожнага беларуса.

    «Ці лічыў  Касцюшка сябе героем? Ці лічаць людзі сябе героямі? Больш за 32 тысячы беларусаў затрыманыя за тое, што яны хацелі быць пачутымі. Тысячы зведалі катаванні, тысячы беглі з краіны, больш за 220 прызнаныя палітычнымі вязнямі, восем чалавек забітыя. Усе яны — мае героі.

    29-гадовы дальнабойнік Дзмітрый Дубкоў 10 жніўня павярнуў машыну так, што АМАПу трэба было больш часу, каб дабрацца да месца мірных акцый пратэсту пасярод ночы. Падобныя гісторыі пра несправядлівасць — звычайная справа ў Беларусі. Вы можаце ўявіць, што вас так лёгка пазбавілі волі?

    У Беларусі словазлучэнне «правы чалавека» ні разу не згадваецца ў Канстытуцыі. Кожнага праваабаронцу, кожнага з выступоўцаў на гэтай канферэнцыі, кожнага журналіста, які працуе над усталяваннем правоў чалавека ў Беларусі, кожнага з беларусаў, хто выходзіў на мірны пратэст, я лічу героем. Я заклікаю ўсіх нас стаць героямі. На дадзены момант гэта азначае дапамогу Беларусі: нам трэба вашае імкненне да справядлівасці».

    Святлана Ціханоўская заклікала гасцей форуму далучыцца да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю, які пройдзе 7 лютага.

    Апошнія навіны