• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 4-10 кастрычніка

    10 кастрычніка, 2021

    Падтрымка і ўзаемадапамога

    – Валанцёры Офіса Ціханоўскай адправілі 1000 паштовак палітвязням. Вы можаце стаць валанцёрам, запоўніўшы анкету на сайце.

    – Валанцёры Офіса правялі тэлефанаванне са Святланай Ціханоўскай і Франакам Вячоркам. На такіх тэлефанаваннях Офіс адказвае на пытанні пра планы, дапамогу беларусам, ціск на рэжым. Таксама каманда Ціханоўскай распавяла, як любы беларус можа дапамагаць у зборы доказаў прп злачынствы і парушэнні з боку дзяржслужбоўцаў, кіраўнікоў на прадпрыемствах, памагатых рэжыму – усе гэтыя дадзеныя могуць быць выкарыстаныя пры фармаванні санкцыйных спісаў.

    – Ціханоўская правяла сустрэчу з Паўлам Латушкам і прадстаўнікамі НАК – каб абмеркаваць агульную стратэгію і сінхранізаваць дзеянні.

    – Ціханоўская сустрэлася з актывістамі «Рабочага руху». На сустрэчы дамовіліся пачаць падрыхтоўку для стварэння страйкавага фонду. Кожны чалавек, які працуе ў Беларусі, можа далучыцца да «Рабочага руху».

    – Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі ByPol. На сустрэчы абмеркавалі, як даносіць да людзей інфармацыю пра план «Перамога», забяспечыць бяспеку актывістаў і журналістаў, улічваючы атакі на іх з боку спецслужбаў, неабходнасць збіраць доказы злачынстваў рэжыму і працу САЦ.

    – Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Варшавы. Яна пачала мітынг з хвіліны маўчання ў памяць пра загінулага Андрэя Зельцара, якога ў той дзень пахавалі ў Мінску, і адказала на пытанні – запіс стрыма можна паглядзець у «Еўрарадыё».

    Міжнародная праца

    – Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі Венецыянскай камісіі і прапанавала ім даць сваё заключэнне па праекце народнай Канстытуцыі. Таксама яна распавяла пра падрыхтоўку рэформы выбарчай сістэмы і ўдакладніла, ці можа Венецыянская камісія дапамагчы сваёй экспертызай і даць сваю ацэнку гэтых праектах.

    – Ціханоўская здзейсніла візіты ў Францыю і Польшчу. Падчас візіту ў Варшаву яна правяла працоўную сустрэчу з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, кіраўніком канцылярыі прэм'ера Польшчы Міхалам Дворчыкам, кіраўніком МЗС Фінляндыі Пекам Хаавіста. Падпісвайцеся на YouTube-канал: у найбліжэйшыя дні выйдзе падрабязны разбор апошніх яе візітаў і іх карысці для беларусаў – ад самой Ціханоўскай.

    – Прадстаўнік па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька правёў сустрэчу са старшынём Камітэта па міжнародных справах Рыксдага Швецыі Кенетам Форслундам. На сустрэчы абмеркавалі з'яўленне групы «За дэмакратычную Беларусь» у парламенце Швецыі і як яна можа дапамагчы беларусам.

    – Ціханоўская выступіла на Варшаўскім форуме па бяспецы. У сваім выступе яна казала пра трагедыю 28 верасня, пра адносіны Беларусі і Расіі, пра новую Беларусь. Галоўнае з яе выступу – тут. Увесь тэкст выступу на англійскай мове – на сайце Святланы Ціханоўскай.

    – Падтрымка дэмсілаў, КДБ – персоны нон-грата, санкцыі супраць кашалькоў рэжыму. Еўрапарламент прыняў новую рэзалюцыю па Беларусі. Больш падрабязна тут.

    Рада Бяспекі ААН правяла слуханні па Беларусі. 32 краіны адзначылі факт паветранага пірацтва з боку рэжыму, наяўнасць палітвязняў, сфальсіфікаваныя прэзідэнцкія выбары і што рэжым выкарыстоўвае мігрантаў у якасці інструмента ціску. Удзельнічалі і арганізоўвалі розныя краіны, уключаючы краіны Балтыі, Украіну, Японію, Чэхію, Данію, Канаду, Аўстралію. Больш падрабязна тут.

    – Ціханоўская ў інтэрв'ю распавяла пра сітуацыю ў Беларусі: AP News, Белсат (раздватры), Наша НiваMonocleLe devoire (Францыя), Courrier d’Europe centrale (Францыя), Asahi (Японія), Onet Wiadomosci (Польшча), Tvn24 (Польшча) (раздва), Iran-TV Int.

    Апошнія навіны