• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выказала спачуванні з нагоды смерці Адама Мальдзіса

    04 студзеня, 2022

    Ціханоўская: «Адам Мальдзіс – легенда. Усё жыццё ён прысвяціў таму, каштоўнасць чаго мільёны беларусаў адкрылі для сябе ў 2020-м, – гістарычнай памяці нашай нацыі. Ён працаваў, каб паказаць: беларуская культура вельмі багатая і мае вельмі глыбокія карані.

    Адам Мальдзіс быў ініцыятарам і першым дырэктарам Скарынаўскага цэнтру, дзе аб’яднаў шматлікіх беларускіх даследчыкаў і адукатараў. Несумненна, у новай Беларусі гэтая ўстанова, зачыненная з-за рэжыму, адновіць сваю працу. А мы, беларусы, працягнем справу, пачатую Адамам Малдьдзісам, бо гэта справа нашай агульнай годнасці.

    Светлая памяць выдатнаму даследчыку і творцу. Шчырыя спачуванні родным і блізкім».

    Апошнія навіны