• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Сканчаецца другі дзень працоўнага візіту Святланы Ціханоўскай у Швецыю

    02 снежня, 2021

    Сёння Святлана Ціханоўскі правяла сустрэчы з памочніцай дзяржсакратара ЗША Карэн Донфрыд і амбасадарам ЗША пры АБСЕ Майклам Карпентэрам, міністрамі замежных спраў Нідэрландаў Бэнам Кнапенам, Даніі – Епэ Кофадам, Польшчы – Збігневам Раў, Ісландыі – Тордыс Колбрун Р. Гільфадотыр, італьянскім віцэ-міністрам Бэнедэта Дэла Вядова, міністаркай міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця Швецыі Мацільдай Эркранс. Суразмоўцы запэўнілі Ціханоўскую, што краіны працягнуць палітыку падтрымкі беларусаў і непрызнанні рэжыму.

    Учора ў АБСЕ і на сённяшніх сустрэчах беларуская лідарка прадставіла партнёрам адзіную пазіцыю дэмакратычных сілаў па абвешчаным «рэферэндуме»: ператварыць яго ў «вотум недаверу» рэжыму, зрабіўшы бюлетэні нядзейснымі. Таксама Святлана Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць не прызнаваць «рэферэндум» і яго вынікі, якія абвесціць рэжым у выпадку правядзення.


    На фота: Святлана Ціханоўская на сустрэчы з памочніцай дзяржсакратара ЗША Карэн Донфрыд і амбасадарам ЗША пры АБСЕ Майклам Карпентэрам

    На фота: Святлана Ціханоўская і міністр замежных спраў Нідэрландаў Бэн Кнапен

    На фота: Святлана Ціханоўская на сустрэчы з міністрам замежных спраў Польшчы Збігневам Раў

    На фота: Святлана Ціханоўская на сустрэчы з міністаркай замежных спраў Ісландыі Тордыс Колбрун Р. Гільфадотыр
    Апошнія навіны