• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Баец палка Каліноўскага: «Пасты нянавісці да беларусаў – праца на ворага».Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 29 чэрвеня

    30 чэрвеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • У Кракаве адбыўся мітынг беларусаў і ўкраінцаў у падтрымку абаронцаў «Азоўсталі».
    • Фонд BYSOL даслаў камплекты абароны і рыштунку для групы авіяразведкі беларускіх добраахвотнікаў, якія праходзяць падрыхтоўку на базе Prague Support Team.
    • Беларусы Латвіі правялі каля амбасады Расіі пікет супраць бамбардавання Украіны з тэрыторыі Беларусі.
    • Ва ўкраінскім Хмяльніцкім вуліцу Пушкіна перайменавалі ў вуліцу імя Аляксея Скоблі, беларускага добраахвотніка з пазыўным «Тур», які служыў у палку Кастуся Каліноўскага і загінуў у баях пад Кіевам.
    • Ініцыятыўная група Support Ukrainian Woman, у якую ўваходзяць GIRLS POWER BELARUS, BYSOL, #BMSF і суполка беларускіх фем-актывістак, пералічылі частку грошай са збору ўкраінскай арганізацыі Community Self-Help. А яны пры падтрымцы #Fondation_Aid даставілі медыкаменты (на фота) «Бучанскаму цэнтру першаснай медыка-санітарнай дапамогі».
    • Prague Support Team адправілі ў полк «Пагоня» неадкладны груз медыцынскіх матэрыялаў, сярод якіх дэкампрэсійныя іголкі, медыцынскія нажніцы, якасныя гемастатыкі HemCon Chito Gauze чэшскай распрацоўкі, апёкавыя кампрэсы і інш.
    • Дэпутаты шатландскага Парламента згулялі ў футбол з камандай Беларускай дыяспары Вялікабрытаніі. Матч прайшоў у падтрымку ўсіх палітвязняў Беларусі.
    • «Гэта яшчэ не канец, але ўжо вялікі зрух». У беларускай актывісткі і праваабаронцы Анісіі Казлюк сёння прынялі дакументы на падаўжэнне тэрміна легальнага знаходжання ва Украіне.

    #непадпарадкаванне

    • У Чыжоўцы педафіл палюе на дзяцей, але міліцыя занятая іншым – стральбой па падлетках у Каскадзе. Мінчане Чыжоўкі выйшлі на пікет, каб расказаць пра гэта і папярэдзіць дзяцей.
    • «Не маўчы пра вайну». Мінчане правялі акцыю каля помніка Тарасу Шаўчэнку ў Мінску.
    • Беларусы Бараўлянаў выйшлі на пікет супраць рэжыму.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 28 чэрвеня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 28 чэрвеня: калі аргументы, якія абгрунтоўваюць неабходнасць распачаць «ваенную аперацыю» ў прапаганды і палітыкаў скончыліся, у ход пайшлі больш старыя і правераныя часам наратывы пра «славянскае брацтва» і брацкія народы.

    #інфармацыйныфронт

    • Дэпутат Вярхоўнай Рады Сяргей Собалеў і прарэктар Харкаўскага ўніверсітэта Юры Барабаш адказалі на самыя актуальныя пытанні ў стрыме Анатоля Лябедзькі.
    • Баец палка Каліноўскага звярнуўся да ўкраінцаў: «Валанцёр з'едзе – нашыя хлопцы не атрымаюць прыборы начнога бачання. Уначы прыйдуць рускія і перарэжуць як сляпых кацянят. Пасты нянавісці да беларусаў – праца на ворага».
    • Спецдакладчыца ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі прадставіла свой штогадовы даклад: «Краіна пагрузілася ў атмасферу беззаконня і страху».

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны