• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 9 траўня

    10 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • У Варшаве адбыўся антываенны канцэрт, арганізаваны пры падтрымцы НАК. У выкананні Варшаўскага Вольнага аркестра і калектыву Lity Taler прагучала беларуская, украінская і польская музыка. Беларускія акторы з Тэатра Паўшэхнага (Teatr Powszechny) і Новага Тэатра (Nowy Teatr) зачыталі ўрыўкі твораў Святланы Алексіевіч.
    • Фонд BYSOL закупіў 22 цалкам укамплектаваныя заплечнікі тактычнай медыцыны на суму ў 35 тысяч еўра. Сродкі на іх сабралі беларусы.
    • Беларускія мастакі і мастачкі малююць у падтрымку Украіны.
    • Беларусы Аўстраліі ўзнялі ў неба ўкраінскі і нацыянальны беларускі сцягі.
    • Перакладчыца з Беларусі Вольга Будай арганізавала збор дапамогі для ўкраінцаў. За два месяцы ў ім паўдзельнічалі каля 300 чалавек, атрымалася сабраць больш за 6 тысяч даляраў. На іх Вольга набывала ўсё самае неабходнае: дзіцячае харчаванне, медыкаменты, сродкі гігіены, спальныя мяшкі.
    • Украінскія і беларускія дыяспары Амстэрдама, Брусэля, Лондана, Кёльна, Шчэціна, Кракава, Гданьска і Беластока ў 8 траўня, у дзень Памяці перамогі над фашызмам, правялі акцыі супраць ваеннай агрэсіі Расіі.
    • Гамяльчане ў Франкфурце выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 8 траўня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 9 траўня: на гэты раз аўтары канала аглядаюць сайты раённых газетаў і тое, што яны пішуць пра Украіну (агулам, нічога добрага).

    #непадпарадкаванне

    #інфармацыйныфронт

    • Амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзінскі даў інтэрв'ю Белсату, у якім распавёў пра магчымасць выкарыстання Расіяй ядзернай зброі, неабходнасць расследаваць ваенныя злачынствы, а таксама пра Пуціна і Лукашэнку, Святлану Ціханоўскую, Джулі Фішэр і інш.
    • Выйшаў новы выпуск «Честной газеты» – пра ленд-ліз для Украіны і што гэта такое, праблемы з заробкамі ў бюджэтнікаў, колькасць загінулых расійскіх вайскоўцаў ва Украіне і многае іншае. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб ратаваць беларусаў ад тэлевізара.
    • З'явіўся новы выпуск улёткі «Пратэстная Беларусь». У ёй расказваецца пра прысуд Сафіі Сапегі, смерць Станіслава Шушкевіча, запушчаныя з Беларусі ракеты і інш. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат!

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны