• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 20 красавіка

    21 красавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 20 красавіка: частка 1частка 2частка 3.
    • Таксама канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 20 красавіка: прапагандысты заяўляюць, што «Беларусь уцягваюць у вайну», а ва Украіне «неабходна разбурыць наступствы прамывання мазгоў і ўплыву калабарацыянісцкай ідэалогіі».

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларускі фонд медыцынскай салідарнасці, фемінісцкая ініцыятыва #дамаудобнаявбыту, і актывісткі стварылі кіраўніцтва для дапамогі жанчынам, якія пацярпелі ад гвалту падчас вайны, акупацыі, у турме. Спампаваць можна на ўкраінскай і рускай мовах.
    • Беларусы Лондана выйшлі ў падтрымку Украіны.
    • Ініцыятыва ДАР сумесна з арганізацыяй Дапамога сабралі і адправілі пасылку з неабходнымі рэчамі беларусам-абаронцам Адэсы.
    • Фонд BYSOL эвакуяваў беларуса, які займаўся бегам і «маляваў» GPS-карцінкі, прабягаючы розныя маршруты. У ягоным актыве Пагоня, «не вайне» ды іншыя выявы ў падтрымку беларусаў і ўкраінцаў.
    • Кіраўнік Беларускага крызіснага цэнтра ў Львове Аляксей Францкевіч распавёў «Салiдарнасцi», як беларусы дапамагаюць украінцам з пачатку вайны.
    • Беларусы Швецыі працуюць на складах выдачы гуманітарнай дапамогі ўкраінцам. У тым ліку яны дапамагаюць з перакладам.

    #інфармацыйныфронт

    • Антываенны стрым Анатоля Лябедзькі: у гасцях Валер Кавалеўскі і дэпутат Вярхоўнай Рады Сяргей Собалеў, якія расказваюць пра бітву за Данбас і навіны з Кіева.
    • Беларуская оперная спявачка Маргарыта Ляўчук праспявала песню «Ой у лузі червона калина», якая стала «сімвалам стойкасці і мужнасці ўкраінскага народа перад расійскай агрэсіяй».

    Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны