• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская выступіла з заявай пра падтрымку беларускага бізнесу і ягоныя адносінв з дзяржавай у новай Беларусі

    23 лютага, 2022

    Форум арганізуе Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) у генеральным партнёрстве з Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэтам (ЕГУ).

    Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці. Поўны тэкст заявы Ціханоўскай – тут. Вось галоўнае з яе:

    «Мы шмат разоў чулі ў Беларусі, што «моцная рука» – гэта аснова дзяржавы. Але я лічу, што асновай дзяржавы і стабільнай эканомікі з'яўляецца ініцыятыва людзей. Ініцыятыва, якая заахвочваецца, а не душыцца. Ініцыятыва, якую падтрымліваюць, а не забіваюць бясконцымі абмежаваннямі, праверкамі і нават неапраўданымі крымінальнымі справамі.

    На мой погляд, новай Беларусі патрэбная адэкватная падатковая сістэма, роўныя ўмовы для дзяржаўных і прыватных кампаній, амністыя капіталу. У новай Беларусі малы і сярэдні бізнес павінен мець магчымасць легалізаваць свой капітал, не баючыся судовага пераследу, – бо мы разумеем, што многія сумленныя прадпрымальнікі не хацелі падтрымліваць нелегітымны рэжым. Прадпрыемствы не павінны задыхацца ад высокіх падаткаў.

    Тым не менш, цяжкасцяў не пазбегнуць. Але мы ведаем, як іх пераадолець. Мы ведаем, што:

    • Санкцыі будуць знятыя.
    • Прыватны сектар будзе расці дзякуючы эканамічным рэформам.
    • Многія таленавітыя беларусы вернуцца дадому ў якасці кампетэнтных бізнес-менеджараў, прыватных інвестараў, бізнесменаў, выкладчыкаў ВНУ.
    • Дзяржаўныя прадпрыемствы пройдуць ацэнку свайго стану, некаторыя пройдуць сур'ёзную змену кіраўніцтва.
    • ЕС дасць пакет эканамічнай дапамогі ў памеры 3 мільярдаў еўра, прызначаны для падтрымкі рэформаў у новай Беларусі.
    • Іншыя дэмакратычныя краіны (ЗША, Канада, Вялікабрытанія) і міжнародныя арганізацыі таксама дадуць дадатковае фінансаванне.

    Я прашу прадпрымальнікаў верыць у будучыню. Тую будучыню, дзе вы можаце спакойна развіваць свае бізнесы, гадаваць дзяцей у бяспецы і жыць у павазе, а не ў страху. Паверце мне, мы ўсе таксама гэтага хочам».

    Поўная праграма форуму – тут. Сачыць за яго навінамі можна на сайце АВВА ці ў фэйсбуку асацыяцыі.

    Апошнія навіны