• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з лідарамі асноўных партый Германіі

    10 лістапада, 2021

    Сёння Святлана Ціханоўская праводзіць шэраг сустрэчаў у Бундэстагу з лідарамі асноўных нямецкіх партый.

    Яна абмеркавала сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, санкцыі супраць нелегітымнага рэжыму, крызіс на мяжы Беларусі і ЕС з:
    – прэзідэнткай бундэстага Клаўдыяй Рот («Зялёныя»);
    – кандыдаткай у канцлеры ад партыі Аналенай Бёрбак («Зялёныя»);
    – старшынём знешнепалітычнага камітэта бундэстага Нортбертам Ротгенам (ХДС);
    – генеральным сакратаром партыі Паўлем Цыміякам (ХДС);
    – старшынёй парламенцкага камітэта па правах чалавека Гідэ Енсэн (СвДП);
    – сустаршынёй левай партыі Жанін Віслер.

    Увечары Ціханоўская выступіць з урачыстай лекцыяй імя Гельмута Шміта пра каштоўнасці беларускага пратэстнага руху і еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі.


    На фота: Святлана Ціханоўская на сустрэчы з Клаўдыяй Рот, Аналенай Бёрбак і Робертам Хабекам («Зялёныя»)

    На фота: Святлана Ціханоўская і Валер Кавалеўскі на сустрэчы з Нортбертам Ротгенам (ХДС)

    На фота: Святлана Ціханоўская і Паўль Цыміяк (ХДС)

    На фота: Святлана Ціханоўская на сустрэчы з Гідэ Енсэн і Аляксандрам Ламбсдорфам (СвДП)

    На фота: Святлана Ціханоўская на сустрэчы з сустаршынёй левай партыі Жанін Віслер
    Апошнія навіны